Да змаганне за колькасць падпісчыкаў абласная газета падключыла 10 суб'ектаў гаспадарання. Так, чытачы, якія падпісаліся на выданне на паўгода, могуць прэтэндаваць на зніжку, калі купляюць кур і парнікі, замаўляюць новыя пластыкавыя вокны ці рамантуюць лядоўні.
Праўда, апрача наяўнасці паўгадавой падпіскі, чытачы мусяць выканаць і яшчэ адну ўмову: падпісацца не менш як на два акаўнты выдання ў сацыяльных сетках. На жаль, газета не публікуе статыстыку, колькі чалавек звярнуліся ў рэдакцыю па бонусныя карты.
У мінулыя гады «Витебские вести» заваблівалі падпісчыкаў, праводзячы розыгрышы прызоў сярод тых, хто падпішацца на газету на паўгода. У 2020, 2022 і 2022 гадах разыгрывалі разнастайныя гаспадарчыя прылады і посуд, у 2023-м – пасцельную бялізну і пледы. Прычым у 2020-м годзе падпісчыкаў чакалі 52 прызы, а ў 2023 -м – толькі 21.
Марыя Якімёнак
Панядзелак, 03 Чэрвень 2024
Хто падпішацца на «Витебские вести», можа разлічваць на зніжку ў пахавальнай канторы
Гэта зусім не жарт: падрабязнасці можна прачытаць у віцебскай абласной газеце. Там за паўгадавую падпіску абяцаюць падарыць бонусную карту, уладальніка якой чакаюць зніжкі на паслугі некаторых прыватных фірм і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыкладам, фірма «Идейка», якая вырабляе мэблю, абяцае ўладальніку карты ад «Витебских вестей» зніжку на 4%, а фірма рытуальных паслуг «Аура» - ажно на 20%.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: