Аднаго з затрыманых у «пакаяльным відэа» змусілі звярнуцца да гледачоў з заклікам «не весціся на сацыяльныя інфармацыйныя нагоды», бо «уся інфармацыя павінна быць праверана», і "думаць пра тое, што вы кажаце ў інтэрнэце".
Другі кажа, што падчас размовы быў пад уздзеяннем ужытага алкаголю. Аўтары допіса ў канале, блізкім да сілавікоў, скарысталі гэтае прызнанне для сваіх зневажальных каментароў. Маўляў, цяпер мужчыны будуць "пад пільным наглядам праваахоўных ораганаў і лекара-нарколага".
З кім канкрэтна размаўлялі віцябляне і хто іх справакаваў на «экстрэмісцкія» выказванні, у відэароліку не ўдакладняецца. Але падобныя выпадкі, калі ў чат-рулетцы людзі паводзілі сябе занадта даверліва, на Віцебшчыне ўжо былі. Такое здарылася ў лістападзе мінулага года з працаўнікамі наваполацкага «Паліміра». Сабраўшыся разам, сябры вырашылі пазабавіцца і распачалі размовы ў чаце, не ведаючы таго, што «на лініі» быў сумнавядомы Юрый Камар, які і раней выкарыстоўваў гэты чат для правакацый. Падчас гутаркі адзін з работнікаў «Паліміра» адкрыты выказаў свае палітычныя погляды. Відэазапіс гэтага дыялога быў вакладзены на YouTube, што стала падставай для затрымання.
Кірыл Лаўроў