Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020г., і асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Адбываць пакаранне палітыка скіравалі ў Глыбоцкую калонію, дзе адміністрацыя прыктычна адразу паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму. 4 лістапада 2022 г. МУС уключыла Мікалая Статкевіча ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта адбілася на ўмовах утрымання палітвязня: яго пазбавілі перадачаў і спатканняў.
Сваякі ўжо доўгі час не ведаюць пра стан зняволенага, які практычна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Жонка напісала шэраг афіцыйных запытаў, але атрымала адказ, з якога па-ранейшаму нічога не вядома пра стан мужа: 15 траўня, праз тры месяцы без лістоў ад Мікалая Статкевіча, прыйшоў адказ з калоніі, што яе допісы «апрацоўваюцца ў прадугледжаныя законам тэрміны». І што Статкевічу «перапіска не забаронена».
Станіслаў Іваноўскі
Панядзелак, 10 Ліпень 2023
Мікалай Статкевіч: 150 дзён невядомасці
З Глыбоцкай ПК -13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка, ужо 5 месяцаў няма аніякіх звестак. Пра адсутнасці лістоў ад мужа ўжо цягам 150-ці дзён у Фэйсбуку нагадала ягоная жонка, Марына Адамовіч. Жанчына вядзе сумны ўлік часу зняволення: 30 траўня, калі звестак ад Мікалая Статкевіча не было 110 дзён, яна нагадала сябрам у сацыяльных сетках, што палітвязень знаходзіцца ў зняволенні ўжо тры гады.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: