У ёй удзельнічалі старшыня Глыбоцкага раённага аддзялення ГА Беларускі Фонд міру, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алеся Шыпіла, дырэктар Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа Васіль Любоза і, канешне, навучэнцы каледжа.
Паводле Алесі Шыпілы, мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з'яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцяў.
“Менавіта беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў марыў пра сваю суверэнную дзяржаву, прайшоў і вытрымаў вялікую колькасць выпрабаванняў, як ніхто іншы разумее і шануе мірнае неба, упэўненае будучыню і незалежнасць сваёй дзяржавы. Праца народа накіравана на стварэнне і далейшае развіццё нашай краіны. Толькі добрасумленна працуючы ў самых розных сферах, можна дабіцца выдатных вынікаў, умацаваць эканоміку краіны і свой дабрабыт”, – адзначыла чыноўніца.
Падчас дыялогу навучэнцам было прапанавана паразважаць над значэннем слоў "мір і стварэнне” і расказаць, які асабісты ўклад яны ўнеслі ў развіццё і дабрабыт сваёй малой радзімы і што яшчэ гатовы зрабіць дзеля гэтага.
Вось толькі ці распавялі глыбоцкія ідэолагі навучэнцам каледжа праўду пра тое, як у Беларусі паступова ўладамі здаецца суверэнітэт на карысць Расеі, пра акупацыю краіны, пра падаўленне ўсяго беларускага і незалежнага? І ўвогуле, што для іх саміх незалежнасць, мір і стварэнне? І які яны значны ўклад унеслі ў развіццё і дабрабыт сваёй малой радзімы?
Пытанні застаюцца рытарычнымі.
Эльвіра Скакун