Сапраўды, аналіз стану спраў у рэгіёне сведчыць аб наяўнасці шэрагу праблем у сферы грамадскай бяспекі.
Так, за 3 месяцы 2023 ггода захворванне наркалагічнымі засмучэннямі вырасла амаль на 24%, а хранічным алкагалізмам - на 26%. У стане алкагольнага ап'янення ўчынены 94 працэнты выпадкаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і 86 працэнтаў забойстваў.
Злоўжыванне алкаголем застаецца асноўнай умовай, якая садзейнічае гібелі людзей на пажарах, 84 працэнты загінуўшых на пажарах знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення або загінулі па віне нецвярозых асоб.
Для лячэння ад алкагольнай залежнасці ў 2022 годзе судамі Віцебскай вобласці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі было разгледжана 1705 жыхароў рэгіёну, што на больш як 10 працэнтаў, чым годам раней.
Такім чынам за дзевятнаццаць гадоў існавання Дырэктывы № 1 прафілактыка п'янства і алкагалізму сярод насельніцтва Віцебскай вобласці і мер, якія прымаюцца, аказалася недастаткова.
Дзмітрый Уткін