Газета не паведамляе, у гонар каго або з нагоды якіх падзеяў віцебскія жанчыны з ГА «БСЖ»вырашылі пасадзіць дрэвы. Незразумела таксама, навошта было рабіць гэта ў парку, дзе і так шмат зеляноты, а не ў раёне, прыкладам, новабудоўляў, дзе няма не тое што алеяў – нават чэзлых кусцікаў. Застаецца загадкай і тое, чаму трэба закладаць адразу тры алеі з аднолькавымі назовамі ў адным горадзе. Хаця, верагодна, разгадка тут самая простая – гэта «галачка» ў планах жаночай арганізацыі «в Год мира и созидания, в год 85-летия Витебской области», як піша газета.
Зрэшты, сама па сабе ідэя стварэння Алей жаночай славы далёка не новая. Напрыклад, летась у Барысаве такую алею пасадзілі ў гонар жанчын – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўніц усёй Беларусі. Верагодна, у Віцебску дрэвы будуць садзіць дзеля згадкі пра нейкі іншы ўнёсак жанчын у гісторыю. А можа, галоўнае ў гэтым фармаце дзейнасці – гэта проста гучная назва і нагода сфатаграфавацца для гезеты, без аніякага глыбокага сэнсу.
Таццяна Віктарава