Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з чарговай заявай з нагоды прызнання палітычнымі зняволенымі яшчэ 20-ці чалавек. Сярод іх вядомы ў Віцебску арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі, якога затрымалі 14 снежня. Спачатку меркавалася, што затрыманне адбылося па адміністрацыйнай справе паводле артыкула арт. 24.23 КаАП за наяўнасць на старонках у сацыяльных сетках фотаздымкаў з пратэстаў 2020г. Праваабаронцы даведаліся, што за гэта Булаўскі быў асуджаны да 15 сутак арышту, але ў пачатку студзеня на волю ён так і не выйшаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Андрэй Панкрат, журналіст газеты «Веснік Глыбоччыны», які звычайна піша навіны з крымінальнай хронікі, вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці палітычнага аглядальніка. Свой опус ён назваў «Почему одними лозунгамі сыт не будешь?» У гэтым тэксце ён грэбліва каверкае беларускую мову, ужываючы папулярнае выслоўе – «Беларусь – у Яўропу». І спрабуе пераканаць чытачоў у тым, што Еўразвяз – гэта сусветнае зло, і што аб’яднанне краінаў мае на мэце пазбаўленне эканамічнай самастойнасці.

Апублікавана ў Свабода слова

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманне Андрэя Мельнікава – журналіста і барда, заснавальніка фэсту «Аршанская бітва», забароненага ўладамі. 5 лютага ён выйшаў на волю і распавёў, што яго затрымалі 26 лютага пасля выкліку ў пастарунак. Там яго пазнаёмілі з пратаколам, складзеным паводле арт. 19.11 КаАП і адразу ж узялі пад варту. Калі Мельнікаў перастаў выходзіць на сувязь, сваякі, занепакоеныя ягоным лёсам, звярнуліся ў міліцыю. І толькі праз тры дні ім паведамілі, што спадар Андрэй знаходзіцца ў ІЧУ, але – нібыта за хуліганства.

Апублікавана ў Затрыманьні

Сілавікі наведаліся дадому мінімум, як да шасці асобаў. У некаторых былі праведзеныя ператрусы. Частка людзей была дастаўленая ў мясцовы РАУС і з імі былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі. Але, як пішуць сілавікі ў сваім ТГ-канале, дадому вярнуліся ў той дзень не ўсе, камусьці прыйшлося застацца ў Лепельскім ІЧУ, на іх завялі адміністрацыйныя справы.

Апублікавана ў Затрыманьні

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з 1 лютага 2023 года запусціла мабільны дадатак па аператыўным кантролі за выплатай узносаў і працягласцю страхавога стажу. І заклікае працаўнікоў, як у Віцебскай вобласці, так і па ўсёй Беларусі, усталяваць яго на мабільных прыладах А таксама просіць карыстальнікаў дасылаць пытанні і прапановы наконт інфармацыйных патрэбаў.

Апублікавана ў Дзяржава

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі 47-гадовага Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 1110 рублёў.

Апублікавана ў Суд

Днямі Віцебскі аблвыканкам прааналізаваў дзейнасць уладаў Лепельскага раёну, на пасяджэнне былі запрошаны і журналісты дзяржаўных СМІ. Застаецца толькі дзівіцца, як супрацоўнікі газет «Витьбичи» і «Витебские вести» маніпулююць лічбамі і фактамі, пазбягаючы аб’ектыўных ацэнак, каб толькі не прызнаць хібаў у дзейнасці ўладаў рэгіёну.

Апублікавана ў Дзяржава

2 лютага была затрымана і асуджана на на 15 сутак жыхарка Воршы Алена Мірашнічэнка.

Апублікавана ў Суд

Васіль Бераснеў, праваабаронца і лідар аршанскай філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюзу РЭП, асуджаны да да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, нечакана знік з Менскага СІЗА. У гэтай установе ён мусіў знаходзіцца пасля суду, пакуль ідзе час абскарджання прысуду і пакуль не будзе прынята рашэнне наконт месца адбыцця пакарання. Праз колькі дзён праваабаронцы высветлілі, што 73-гадовага палітвязня перавялі ў Магілёў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Як паведамляе Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці, у 2022 годзе паступіла 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Праведзена 38 прамых тэлефонных ліній і 20 выязных прыёмаў. Па выніках кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі.

Апублікавана ў Дзяржава