Паводле апошніх звестак, супраць Уладзіміра Булаўскага распачалі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса, яго падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і вядзецца якраз пра падзеі 2020 года.
Пераслед Уладзіміра Булаўскага працягваўся некалькі апошніх гадоў. Толькі цягам мінулага году ён быў вымушаны правесці ў ІЧУ 45 сутак адміністратыўных арыштаў.
Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА, і тыдзень таму ў яго памёр бацька. Развітацца з ім Уладзіміру Булаўскаму не дазволілі.
Таццяна Віктарава