У Шуміліне знайшліся “алкаголікі-экстрэмісты”
Групу ў «ВКонтакте» з назвай «Алкоголики Шумилино» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Дарма шукаць падтэксту ў назве групы, апелюючы да вядомага выказвання пра “наркаманаў і прастытутак” - удзельнікаў пратэстаў 2020г. У групе, зарэгістраванай у 2014 года, усяго 88 чальцоў, а певедамленні й насамрэч у сваёй большыні прысвечаны “алкагольнай тэме. Таксама тут сустракаюцца абвесткі пра згубленыя ці знойдзеныя рэчы, анонсы канцэртаў, запрашэнні наведаць новую цырульню і гд. Што ж “экстрэмісцкага” было заўважана ў шумілінскай групе, раз МУС вырашыла дадаць яе ў сумнавядомы спіс?
Перакадзіроўка па-віцебску : дзяцей пераконваюць, што «абаронцы Айчыны» – гэта міліцыя
Напрыканцы гэтага тыдня ў віцебскім дзіцячым садку №105 правялі імпрэзу да 23-га лютага. Можна спрачацца пра гістарычны сэнс свята, якое ўкаранілі ў Беларусі як спадчыну савецкіх часоў, але дагэтуль трывала прасочвалася сувязь панятку «абаронцы Айчыны» з прадстаўнікамі вайсковых структур. З гэтым святам звычайна віншавалі і кадравых вайскоўцаў, і салдат тэрміновай службы, і ўрэшце ўсіх прадстаўнікоў «моцнай паловы» насельніцтва – хай сабе нават яны ніколі не праходзілі нават тэрміновай службы. Аднак у дзіцячы садок у якасці жывога ўвасаблення «абаронцаў Айчыны» сёлета запрасілі не вайскоўцаў, а супрацоўнікаў МУС.
Як пісаць пра «правы інвалідаў», каб не напісаць анічога? Ведае сенненская «раёнка»
Як паведамляе газета «Голас Сенненшчыны», у райвыканкаме правялі пасяджэнне «міжведамаснай рады» па правах людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Хто ўваходзіць у гэтую структуру са складаным назовам, для чытача застаецца невядомым. Зрэшты, гэта не так і важна, бо ў артыкуле орган, які апякуецца асобамі з інваліднасці, называецца то «радай», то «камісіяй». Можа, і гэта не істотна, калі праца ідзе на карысць людзям? А вось тут пачынаецца самае дзіўнае: у артыкуле няма ніводнай лічбы і ніводнага факта, што ж зроблена на Сенненшчыне для тых, каму патрэбная дапамога і спагада.