За абразу пяць дзяржслужачых мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі 47-гадовага Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 1110 рублёў.
Як дзяржСМІ «маскіруюць» правальную дзейнасць Лепельскага райвыканкама
Днямі Віцебскі аблвыканкам прааналізаваў дзейнасць уладаў Лепельскага раёну, на пасяджэнне былі запрошаны і журналісты дзяржаўных СМІ. Застаецца толькі дзівіцца, як супрацоўнікі газет «Витьбичи» і «Витебские вести» маніпулююць лічбамі і фактамі, пазбягаючы аб’ектыўных ацэнак, каб толькі не прызнаць хібаў у дзейнасці ўладаў рэгіёну.
Арыштаваная на 15 сутак зааабаронца Алена Мірашнічэнка
Менскі СІЗА перапоўнены, таму палітвязня Васіля Бераснева перавялі ў Магілёў
Васіль Бераснеў, праваабаронца і лідар аршанскай філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюзу РЭП, асуджаны да да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, нечакана знік з Менскага СІЗА. У гэтай установе ён мусіў знаходзіцца пасля суду, пакуль ідзе час абскарджання прысуду і пакуль не будзе прынята рашэнне наконт месца адбыцця пакарання. Праз колькі дзён праваабаронцы высветлілі, што 73-гадовага палітвязня перавялі ў Магілёў.
На Віцебшчыне прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі за неналежнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі
Як паведамляе Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці, у 2022 годзе паступіла 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Праведзена 38 прамых тэлефонных ліній і 20 выязных прыёмаў. Па выніках кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі.