Каб не было і ўспаміну пра гарадское самакіраванне ў Віцебску?
Днямі стала вядома, што каля віцебскай ратушы збіраюцца ўсталяваць дэкаратыўную скульптуру «Пажарнага», якая заадно будзе выконваць функцыю платнага фантана. І гэта будзе выява не сучаснага выратавальніка з МНС, а рэтраспектыўны вобраз, які павінны «вярнуць» гледачоў у сярэдзіну ХІХ стагоддзя. У той час вежа на гарадской ратушы пачала выконваць функцыю пажарнай каланчы – назіральнага паста, з вышыні якога можна было ўбачыць, ці не загарэлася дзесьці пераважна драўляная гарадская забудова. Між тым ратуша ў Віцебску сімвалізуе зусім не наяўнасць пажарнай каманды, а вольны дух гораду, якому было нададзена магдэбургскае права.
Суд зняў з Міхаіла Жамчужнага ўсе абмежаванні яго правоў і свабод
Былому палітвязню спынілі рэжым прэвентыўнага нагляду, які 1,5 гады ажыццяўлялі супрацоўнікі міліцыі. Такое рашэнне 20 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў суддзя Ілля Белавус.