Старэйшае пакаленне віцяблян памятае, як за савецкім часе ў піянеры ці ў камсамол прымалі каля помніка Леніну. Старая камуністычная завядзёнка ладзіць казённыя ўрачыстасці расквітнела ў Віцебску новымі фарбамі: цяпер у БРСМ прымаюць у абласной управе міліцыі. І не проста ў афіцыйным будынку, а ў «сэрцы сэрцаў» міліцэйскай управы, як выказаўся начальнік аддзела ідэалогіі МУС аблвыканкаму  Дзмітрый Пугачоў, – у профільным міліцэйскім музеі. Сюды прывезлі старшакласнікаў з пасёлка Должа, і сямёра з іх атрымалі білеты чальцоў праўладнай моладзевай структуры.

Апублікавана ў Акцыі

3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў.

Апублікавана ў Праваабаронцы

За апошні час улады Віцебскай вобласці 130 школам або 40% ад усіх 342 дзеючых сярэдніх навучальных устаноў прысвоілі звання ГСС. У асноўнымі гэта героі - ваенныя дзеячы, якія служылі ў Чырвонай Арміі падчас другой сусветнай вайны або афіцэры, якія ўдзельнічалі ў якасці кіраўнікоў войскаў у іншых крывавых авантурах падчас магутнасьці савецкай імперыі.

Апублікавана ў Дзяржава

У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры напярэдадні 23 лютага адбылося мерапрыемства, прысвечанае стварэнню ваенна-патрыятычнага клуба "Северный". Як піша “Веснік Глыбоччыны”, гэта быццам моладзевае патрыятычнае фармаванне, але акрамя навучэнцаў устаноў адукацыі горада, туды ўвайшлі іх бацькі, сябры і аднакласнікі, а таксама ваеннаслужачыя кантрактнай службы 2-га асобнага стралковага батальёна в/ч 5524, які абслугоўвае глыбоцкую калонію асаблівага рэжыму №13, на базе якога і створаны гэты клуб. Кіраўніком клуба стаў намеснік камандзіра 2-га асобнага стралковага батальёна па ідэалагічнай працы маёр Расціслаў Сабыніч.

Апублікавана ў Дзяржава