Яе вызвалілі пасля затрымання на 72 гадзіны, але на выхадзе далі позву ў Кастрычніцкі раённы суд. Таццяну Матвееву будуць судзіць паводле арт. 24.23 за нібыта незаконнае пікетаванне, а насамрэч за аватарку ў Фэйсбуку, аздобленую надпісам у белым і чырвоным колерах. Гэты здымак быў актуальны больш за год таму, але міліцыянты знайшлі яго сярод архіўных фота… Суд прызначылі на 11 гадзін 9 жніўня.

Актывіста руху анархістаў, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі «Віцьба-3», кінулі ў штрафны ізалятар на 10 сутак 29-га ліпеня, гэта быў якраз ягоны дзень народзінаў. У выніку ён не трапіў на запланаванае кароткатэрміновае спатканне з сястрой. Раней яго пазбавілі працяглага спаткання – так робяць з усімі палітзняволенымі ў некаторых калоніях. З першага дня ў ПК-3 яго паставілі на асаблівы ўлік як «асобу, схільную да ўцёкаў».

Апублікавана ў Палітвязьні

Стваральнік відэароліка – віцебскі рэжысёр Антон Грышкевіч, які ў студзені 2021-га году падтрымаў агульнанацыянальны страйк і звольніўся з Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва, дзе працаваў выкладчыкам. З тае пары ён застаецца беспрацоўным, але не губляе прынцыповай грамадзянскай пазіцыі, у тым ліку і ва ўласнай творчасці. Апошні ягоны відэаролік, прысвечаны ксяндзу Андрэю Вашчуку, змантажаваны з фотаздымкаў зняволенага святара.

Суд Санкт-Пецярбурга падоўжыў на тры месяцы ўтрыманне ў СІЗА Яны Пінчук, якую хочуць выдаць уладам Беларусі з-за абвінавачання ў вядзенні апазіцыйнага Telegram-канала.

Апублікавана ў Палітвязьні

Абласное ўпраўленне КДБ атрымала новую рэзідэнцыю ў цэнтры Віцебску: на вуліцы Калініна быў адмыслова пабудаваны новы сучасны гмах. І з той пары, як стала вядома пра перасяленне супрацоўнікаў КДБ з помніка архітэктуры 18 стагоддзя, які займала абласное ўпраўленне, у горадзе вяліся размовы, ці не аддаць яго пад патрэбы краязнаўчага або іншага музея гістарычнай накіраванасці. Цяпер у суполцы «Витебский музей» у Фэйсбуку з’явілася пытанне да землякоў, як бы яны паставіліся да такой перспектывы. Адміністратары суполкі сцвярджаюць, што вывучэнне грамадскай думкі на гэты конт неўзабаве будзе абвешчана афіцыйна.

Апублікавана ў Дзяржава

Былую супрацоўніцу найбуйнейшага навінавага парталу, абвешчанага экстрэмісцкім, затрымалі ўвечары 28 ліпеня. Міліцыянты прычакалі спадарыню Таццяну на вакзале, калі яна вярталася з камандзіроўкі. Дома ў яе быў праведзены ператрус, а ў аддзеле міліцыі Кастрычніцкага раёну на журналістку склалі пратакол за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Гэтую ноч затрыманая правяла ў ІЧУ, верагодна, што 29 ліпеня Таццяну Матвееву будуць судзіць.

У Інстаграме зʼявіўся праект «Палітвязынкі» (@politvyazanka), які распавядае пра лёсы зняволеных за палітыку жанчын. Яго ствараюць журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Кожны пост складаецца з партрэта і кароткай гісторыі гераіні, і такіх допісаў на дадзены момант 23. Адзін з іх прысвечаны Эме Сцепулёнак, настаўніцы з Мёраў, якую ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2.

Апублікавана ў Палітвязьні

Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.

Апублікавана ў Дзяржава

Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два гады: 25 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы, а ў снежні 2021 г. быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы»). Сёлета 22 чэрвеня Ігара Лосіка накіравалі ў наваполацкую ПК №1, а да яго дадому днямі прыйшлі судовыя выканаўцы ды арыштавалі маёмасць.

Апублікавана ў Палітвязьні

Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв'ю падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў кіраўніка беларускай дзяржавы, адмовіўся вяртацца ў Латвію і застаўся ў Беларусі. Неўзабаве да сына прыедзе і яго маці. 

Апублікавана ў Свабода слова