2 гады калоніі прысудзілі жыхарцы Докшыц «за фінансаванне пратэстнай дзейнасці»
Справу Вольгі Ялцэвіч разбіраў суд Маскоўскага раёну Брэста ( па месцы рэгістрацыі жанчыны). Суддзя Яўген Брэган прызнаў Вольгу Ялцэвіч вінаватай паводле ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Згодна з матэрыяламі следства, ад імя замежнага фонду яна публікавала інфармацыю аб зборы грошай «для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
15 сутак арышту Міколу Шараху. Лідар СПБ убачыў свой вырак яшчэ да пачатку працэсу
У судзе Полацку і Полацкага раёну да 15-ці сутак арышту асудзілі старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха. Суддзя Раіса Штуро разбірала дзве адміністрацыйныя справы, распачатыя за незаконнае пікетаванне – за жоўта-блакітны сцяг на аватарцы ў Фэйсбуку ( арт. 24.23.КаАП) і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў праз старонку ВКонтакте (арт.19.11 КаАП). Перад пачаткам пасяджэння Мікалай Шарах заявіў пра неабходнасць пазнаёміцца з матэрыяламі справаў, і ў дакументах ўбачыў дзве ўжо гатовыя судовыя пастановы – два разы па 15 сутак. Аднак падчас працэсу ўсё пайшло не так, як было запланавана.
Ігар Казмярчак: «Пракуратура парушыла сваё абяцанне, і сайт orsha.eu застаецца заблакаваным»
У лістападзе мінулага году па рашэнні Віцебскай абласной пракуратуры Міністэрства інфармацыі заблакавала гарадскі незалежны сайт Оршы. У афіцыйным спавяшчэнні, якое атрымала рэдакцыя, вялося пра тое, што блакіроўка будзе працягвацца паўгады. Прайшло значна болей часу, і было прынята рашэнне напісаць у пракуратуру афіцыйны запыт, чаму сайт дагэтуль не разблакаваны. «Адказ прыйшоў адназначны: сайт не разблакуюць», – распавёў рэдактар і заснавальнік сайта orsha.eu Ігар Казмярчак.