У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 4 ліпеня дадалі YouTube-канала «Настоящая Беларусь» віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай. Рашэнне прызнаць рэсурс "экстрэмісцкай інфарацыйнай прадукцыяй" 26 чэрвеня прыняў суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пятніца, 04 Ліпень 2025

TikTok стаў апошняй надзеяй

Жыхарка вёскі Альхавік Лёзненскага раёна зняла ролік пра абсалютна непрыдатную для праходу і праезду вясковую дарогу. У гэтым роліку Галіна Лукашэнка звяртаецца да свайго знакамітага цёзкі па прозвішчы - з просьбай, каб паспрыяў з рамонтам. Бо мясцовыя ўлады на просьбы мясцовых жыхароў не рэагуюць, хаця ліст з подпісамі 14 чалавек пайшоў і сельвыканкам, і ў Лёзненскі райвыканкам. Пакуль адгукнулася на  просьбу пра дапамогу толькі раённай газета “Голас Сенненшчыны”, і тое вельмі своеасаблівым чынам.

Тэлеграм-канал “Витебск, я гуляю” звярнуў увагу на паведамленне МУС пра затрыманне 40-гадовага “кіраўніка дырэктара будаўнічага прадпрыемства”. Паводле высновы рэсурса, затрыманы - Артур Строд, дырэктар Віцебскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. І яго затрыманне звязанае з самым скандальным гарадскім аб’ектам - лазневым  комплексам  “Южный”, які 14 гадоў быў знакамітым віцебскім “даўгабудам”. Апошнія два гады мясцовыя ўлады абяцалі яго адчыніць любым коштам, і адкрыццё адбылося літаральна тыдзень таму.

Выглядае, што 19 чэрвеня лёзненскія міліцыянты праводзілі "спецаперацыю". У гэты дзень былі выяўлены падпіскі на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы адразу ў трох жанчын - жыхарак Лёзна, аграгарадкоў Зубкі і Надзёжына.

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Віцебскага раёна справу 37-гадовага мужчыны, які, паводле следства,  “неаднаразова публічна дэманстраваў нацысцкую сімволіку”. Пад ёй маецца на ўвазе татуіроўка на безыменным пальцы левай рукі, якую мужчына набіў яшчэ ў 2007 годзе ў месцах пазбаўлення волі.

28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Віцябчанін года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Мецэнат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш». У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне? Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам  у 2017 годзе.

Яго імя і прозвішча з’явілася ў абноўленым 27 чэрвеня 2025 года пераліку асобаў, “датычных да экстрэмсісцкай дзейнасці” на сайце МУС. З тры дні да гэтага, 24 чэрвеня,   Вячаслава Малышава   ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” - гэты спс складае КДБ.

Анлайн-выданне спрабуе выжыць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Раней галоўны рэдактар і заснавальнік Аляксандр Корнышаў прасіў разавай дапамогі  праз сацыяльныя сеткі, але цяпер стабільная праца выдання вымагае больш рэгулярнага фінансавання. «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць і працаваць далей, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР .

Яго сэрца спынілася 28 чэрвеня 2024 года далёка ад радзімы - у Варшаве, дзе праваабаронца некалькі год жыў у вымушанай эміграцыі. Леанд Свецік нарадзіўся 5 студзеня 1965 года ў Крычаве, там, на могілках побач з бацькамі, і знайшоў свой апошні спачын. Аднак лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай, дзе ён пакінуў па сабе добрую памяць.

У абноўлены 27 чэрвеня “пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”,  трапілі 36-гадовы аршанец Максім Зайцаў і  ўраджэнец  пасёлка Янавічы, 45-гадовы Вячаслаў Малышаў. Іх прозвішчы і пералік “злачынстваў” апублікаваны на сайце МУС.