Чацвер, 12 Чэрвень 2025

Віцябляніна Аляксандра Якушкова асудзілі на 2 гады зняволення

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

12 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуды за салідарнасць з палітзняволеным. E ліку трох асуджаных - Аляксандр Якушкоў, вайсковы пенсіянер, падпалкоўнік запасу, які служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, былы выкладчык вайсковай вучэльні, партыец "Народнай Грамады".

Аляксандр Якушкоў быў затрыманы 9 верасня 2024г. Адразу па затрыманні яго адвезлі ў Мінск і ўтрымлівалі ў тамтэйшым СІЗА-1.Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, на той час Якушкову было прад’яўлена абвінавачанне паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 21 кастрычніка 2024 г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.

Падчас прэзмдэнцкай выбарчай кампаніі ў 2020 г. Якушкова двойчы судзілі "за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах" - за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую , абодва разы суд караў мужчыну "суткамі".

Павел Сухаў