Аўторак, 10 Чэрвень 2025

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Супраць яго распачатая крымінальная справа – найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі. Яўген Бодрыкаў – 27-гадовы ўраджэнец Оршы.

Ён скончыў аршанскую СШ№17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 годзе здолеў перамагчы нават на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сартыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.

Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.

У 2020 г. хлопецў быў затрыманы і збіты падчас грамадскіх пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 руб. па ч.1 арт. 24.23 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У 2022 г. па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак з фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.