- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 13 траўня ў 10 гадзін. Сёлетняя электаральная кампанія будзе адбывацца ў асаблівых умовах пандэміі COVID-19. Гэта накладае адбітак і на спосаб правядзення канферэнцыі – яна адбудзецца ў відэафармаце на адмысловай пляцоўцы Zoom. Каб прыняць удзел неабходна папярэдне зарэгістравацца на электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пакінуўшы там свае кантакты і атрымаць спасылку для ўваходу ў праграму. Zoom таксама можна спампаваць на свой тэлефон.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 13 траўня ў 10 гадзін. Сёлетняя электаральная кампанія будзе адбывацца ў асаблівых умовах пандэміі COVID-19. Гэта накладае адбітак і на спосаб правядзення канферэнцыі – яна адбудзецца ў відэафармаце на адмысловай пляцоўцы Zoom. Каб прыняць удзел неабходна папярэдне зарэгістравацца на электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пакінуўшы там свае кантакты і атрымаць спасылку для ўваходу ў праграму. Zoom таксама можна спампаваць на свой тэлефон.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 11 траўня, у судзе Першамайскага раёна г. Мінска чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП. Як паведаміла "Вясне" Дар'я Рублеўская, суд над актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык будзе адбывацца праз відэасувязь Skype.
- Катэгорыя: Вясна
11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”. Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналістБелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя. У суд Ленінскага раёна г. Магілёва прывезлі праваабаронцу і журналіста "Вясны" Аляксандра Буракова. На яго складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як распавёў Аляксандр Буракоў, у пратаколе супрацоўнікі міліцыі пазначылі толькі адзін радок, што ён ўдзельнічаў у акцыі каля ІЧУ. Хаця, як настойвае праваабаронца, удзел у акцыі ён не прымаў. Ён не згодны з абвіначваннямі. Адміністрацыйную справу праваабаронцы прызначаны разглядаць суддзя Шведаў.
- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага. У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.⠀З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны працягне 11 траўня разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
Не абыйшлося без правакацый: мужчына трымаў дзяржаўны сцяг і партрэт Лукашэнка, на якім напісана “Я/Мы Лукашенко. Вызвалім патрыётаў Беларусі: Ціханоўскага, Пятрухіна” і пачаў гучна выкрыкваць “Караеў, адпускай блогераў”, а таксама зачытваць прысягу, якую даюць МУС. Калі адзін з гледачоў падыёшоў, каб зняць з яго партрэт з надпісам, той паспрабаваў распачаць бойку. Удзельнікі “кармлення галубоў” палічылі яго правакатарам і адышлі. Потым калона традыцыйна рушыла. Як паведамляе Уладзімір Вялічкін, калону суправаджала больш за два дзесятка супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і Абласнога УУС. А таксама было шмат міліцыянтаў, апранутых у цывільнае.