Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога «Слова аб праве» у «БелГазеце» аналізуе працоўную дыскрымінацыю людзей за кратамі. Праца і сацыяльная абарона зняволеных – вельмі цяжкая тэма, дзе няма адзіных меркаванняў, падыходаў і ацэнак нават у шэрагах самых прасунутых даследчыкаў. Ёсць і добрая, і памылковая практыка, ёсць больш-менш прагрэсіўныя, нечаканыя гісторыі з розных краінаў. Ацаніць гэта можна толькі на аснове ўсебаковага вывучэння пенітэнцыярнай карціны, і часта гэтыя ацэнкі расчароўваюць.

Яна Чуліцкая Пасля публікацый на сайце ПЦ "Вясна" і на іншых рэсурсах гісторыі Яны Чуліцкай, а таксама пасля выхада перадачы з яе ўдзелам на тэлеканале "Белсат" да бацькоў дзяўчыны ўвечары 17 сакавіка прыйшла міліцыя. Супрацоўнікі шукалі Яну і сказалі яе маці, што хочуць забраць яе ў псіхіятрычную лякарню нібыта за тое, што яна не наведвае псіхдыспансер. 

Следчы ізалятар у Магілёве. У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка будзе разглядацца прыватная скарга  праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска аб “непадведамаснасці” ацэнкі дзеянняў Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10 гадзін.

Судовая калегія па эканамічных справах Вярхоўнага cуда  пакінула ў сіле адмову ў касацыйнай скарзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, мэта якой — спрасціць працу журналістаў у судах.

Міхаіл Жамчужны Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.

Яна Чуліцкая 19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.

У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні “у мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава. Раней Радыё Свабода пісала, што на Гомельскім СІЗА з’явілася абвестка аб прыпыненні ўсіх відаў спатканняў для асобаў, якія там утрымліваюцца.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года. З-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі арганізатары святкавання Дня волі (БНР-102) адклікаюць заяўкі на яго правядзенне.

Суд Партызанскага раёна г. Мінска цалкам задаволіў патрабаванні скаргі Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчука і яго зьбіцьцю супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні. Судовае пасяджэння пачалося 13 сакавіка 2020 года. У сваёй скарзе Дзмітрый Серада абапіраўся на рашэнне суда Заводскага раёна г. Мінска, які раней задаволіў іскавыя патрабаванні па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды за выбітыя вокны і дзверы, а таксама выдаткі на лячэнне – і гэта азначае, што пранікненне ў кватэру Серады і яго затрыманне ажыццяўляліся незаконна.

У панядзелак дзесьці ў 11 гадзінаў у камеру зазірнуў кантралёр, дастаў нататнік і зачытаў: “Бяляцкі, на выхад з рэчамі!”, – і зачыніў дзьверы.