На гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурака складзены пратакол па ч. 3 арт. 23.34 (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пратэст супраць будаўніцтва другога цэху шклаваты ў Бярозаўцы. Пра гэта піша Рух на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Актывіст Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной завода «Нёман» з плакатам «Шклавата — наш Чарнобыль» 26 красавіка. Пікет трываў пад прахадной каля 15 хвілінаў. Да заводу была выкліканая міліцыя, якая тым не менш не перашкаджала правядзенню акцыі, а таксама не забірала на працягу 40 хвілінаў плакат, які быў пакінуты каля заводу, паведамляе Рух "За Свабоду".

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы" Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва. 

У аўторак, 5 траўня, ніжняя палата парламента прыняла ў першым чытанні законапраект аб унясенні зменаў у Закон "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі", піша TUT.BY. Дакумент павінен прывесці Закон у адпаведнасць з Дэкрэтам № 3 ад 2 красавіка 2015 года "Аб садзейнічанні занятасці". ЛПП №1 у Светлагорску. Фота: TUT.by

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Фота БелаПАН Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае пра адміністрацыйны арышт ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў ІЧУ і ЦІП.

Затрыманы ўдзельнік акцыі ў Берасці Андрэй Неўдах.. У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.

У Мазыры з 1995 года дзейнічае ўстанова Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з псіханеўралагічнымі захворваннямі  “Радуга”. Зараз наведвае яго каля 50 дзяцей і дарослых, якія маюць цяжкія формы інваліднасці. Але мясцовы райвыканкам 30 сакавіка паведаміў — з 1 чэрвеня 2020 года Цэнтр будзе закрыты, а памяшканне будзе аддадзена пад дзічяцы садок. Што не так у гэтай сітуацыі і якую рэакцыю гэта выклікала?

Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online распавядае пра падзеі пятага траўня, калі магілёўская міліцыя спрабавал сарваць сустрэчу падпісчыкаў каналу "Краіна для жыцця", але ў яе нічога не атрымалася. 

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook Жыхара Вілейкі Андрэя Кудзіка хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён пачаў кожную нядзелю выходзіць на Цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага Youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага пераследуе міліцыя. На аўтадоме Ціханоўскі разам з падпісантамі ездзіць па розных гарадах Беларусі і здымае сюжэты аб праблемах людзей. Чацвёртага траўня, падчас такой паездкі, ДАІ і міліцыянты на розных падставах некалькі разоў спынялі аўтадом і шукалі блогера.

Спаў я на сярэдняй з трох шконак, на “пальме”. Пада мной разьмяшчаўся генерал Паўлавіч. Валодзя займаў ніжнія нары, бліжэй да вакна. Вася, дырэктар мясакамбінату – ніжнюю, бліжэй да “тармазоў”. Іншыя “пасажыры”, якіх то дадавалі ў нашую хату, то прыбіралі кудысь, папераменна займалі іншыя вольныя шконкі. Ніколі ў камеры пры мне не было болей за шасьцёра зьняволеных. Валодзя распавядаў, што калі ў хату закінулі Зьміцера Дашкевіча, ужо быў поўны камплект зэкаў. Зьміцеру некалькі дзён давялося спаць долі, каля стала. Я ж пераехаў на месца Дзьмітрыя Вуса. Суд над ім адбыўся ў траўні. Дзьмітрыю, як кандыдату ў прэзідэнты, тэрміну не пашкадавалі і далі пяць з паловай гадоў. Лукашэнка па-свойму расставіў сваіх апанентаў на выбарах па рэйтынгу зьняволеньня: Мікола Статкевіч быў асуджаны на шэсьць гадоў, Андрэй Саньнікаў – на пяць, Дзьмітры Вус апынуўся ў сяродцы.