Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.

У многіх краінах 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень, які першапачаткова задумваўся як дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю. Але з часам – ператварыўся ў свята з кветкамі, цукеркамі і віншаваннем "мілых і пяшчотных" жанчын.

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org У пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Па дадзеных следства, абвінавачаныя спачатку душылі старых, а потым спальвалі іх жыўцом. Усё гэта адбывалася ў студзені 2019 года.

6 сакавіка актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна". На міжнародным узроўні актывіст падняў пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй. У снежні мінулага года суддзі Першамайскага раёна Мінска Святлана Чараповіч, Анастасія Ляйкоўская і Максім Трусевіч тры разы выпісвалі яму максімальныя штрафы па 50 базавых на агульную суму 3825 руб. і адзін раз адправілі на 10 сутак за краты.

Тры гады таму жыццё 19-гадовай Яны Чуліцкай рэзка змянілася. Падчас затрымання на акцыі пратэсту на Дзень Волі яе моцна ўдарыў па галаве міліцыянт, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі. Міліцыянт да гэтага часу застаецца беспакараным, а здароўе Яны на працягу гэтых трох гадоў пастаянна пагаршаецца.   25 сакавіка 2017 года тады яшчэ непаўнагадовую Яну Чуліцкая (да вяселля яна насіла прозвішча Яцыновіч) разам з сяброўкай Дашай затрымаў АМАП, калі яны выйшлі са сталічнага парку Чалюскінцаў на праспект Незалежнасці. У той дзень у Мінску праходзіла несанкцыянаваная акцыя на Дзень Волі.

У Беларусі склалася такая сітуацыя, што людзі, якія абараняюць правы чалавека, абараняюць уразлівыя групы, па сутнасці, сталі самі ўразлівай групай. Часта яны падвяргаюцца пераследу і рэпрэсіям з боку дзяржавы, улады не заўсёды адкрытыя да дыялога з праваабаронцамі, а грамадства поўна стэрэатыпаў і забабонаў у іх бок. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Дня барацьбы за жаночыя правы і роўныя магчымасці, "Вясна" распачынае серыю інтэрв'ю з беларускімі жанчынамі-праваабаронцамі — тымі, хто робіць нашае грамадства лепшым праз абарону правоў чалавека. Мы імкнемся зрабіць беларускіх актывістак праваабарончаху руху больш бачнымі ў грамадстве. Першы наш матэрыял — пра светлагорскую праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову. У большай ступені яна займаецца абаронай экалагічных правоў у родным горадзе. Менавіта гэтыя правы ў апошні час стаяць у Светлагорску на парадку дня ў сувязі з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю завода бялёнай цэлюлозы.

Дзмітрый Паліенка 5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці, паведамляецца на сайце palitviazni.info.

Раней palesse.press  распавядаў, як жыхара Рэчыцы збілі міліцыянты, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні, і суд прызнаў яго вінаватым ды асудзіў да арышту і штрафу. Але мужчына не пагадзіўся з беспадстаўным пакараннем і аспрэчыў рашэнне раённага суда. Гісторыя атрымала станоўчую развязку, паведамляе Белсат.  На каталіцкія Каляды Андрэй Карбалевіч са знаёмцамі чакалі таксоўку ля рэчыцкага прыватнага дому. Аднаго хлопца трымалі пад рукі, бо той быў нападпітку. Замест таксоўкі да кампаніі пад’ехала міліцэйскае аўта. Каб у п’янага хлопца не ўзнікла праблемаў з праваахоўнікамі, кампанія вырашыла вярнуцца ў двор. Міліцыянты пайшлі следам.

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча асудзілі за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў ў кадр яго відэа. 29 красавіка 2019 году Андрэй Войніч размясціў на сваім youtube-канале ролік, дзе размаўляе з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Алесем Круткіным ў пад'ездзе жылога дома. У кадр патрапіў надпіс, зроблены на сцяне лесвічнага пралёта — абрэвіятура, прызнаная рашэннем суда Цэнтральнага раёна г.Мінска ад 2018/12/14 экстрэмісцкай і уключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.