Суд Цэнтральнага раёна Менска. Дзявяты месяц у ізалятары на Акрэсціна сядзіць грамадзянін Турцыі Хіджры Мамаш, якога беларускія ўлады збіраюцца выдаць на радзіму, бо Турцыя шукае яго як тэрарыста. За яго заступіліся беларускія праваабаронцы: на радзіме Мамашу пагражаюць катаванні і пажыццёвае зняволенне, піша "Новы час".

Музыкант Вячаслаў, у якога падчас нефармальнага канцэрту ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, падаў скаргу на парушэнне службовымі асобамі Мінрайвыканкама тэрмінаў прадастаўлення адказу на зварот грамадзян. Так, яшчэ 9 кастрычніка 2019 года Вячаслаў звярнуўся ў Мінскі раённы выканаўчы камітэт з просьбай вярнуць гітару, якая належыць яму і была канфіскаваная міліцыяй. Аднак адказ з дзяржоргана, датаваны 25 лістапада, хлопцу прыйшоў значна пазней – толькi 18 студзеня 2020 года. У ім паведамлялася, што зварот музыкі паступіў у Мінрайвыканкам 10 кастрычніка 2019 года.

Следчы камітэт паведаміў, што завершана расследванне крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага святара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну. 23-гадоваму жыхару Калінкавіцкага раёну прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.

Дзмітрый Паліенка атрымаў адказы на сваю скаргу аб тым, чаму ён не быў дапушчаны на разгляд сваёй апеляцыі ў Вярхоўным судзе. Аказалася, што актывіста прапусцілі, але ён "сам вырашыў адмовіцца ад удзелу ў судовым пасяджэнні". Дзмітрый Паліенка ў Вярхоўным судзе..

Маладзечанскі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко падаў у суд заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы за публічную абразу на былога суддзю, а цяпер юрысконсульта газеты «Вячэрні Магілёў» Станіслава Леўчанку. Справа ў тым, што 6 жнiўня 2019 года юрыст магілёўскай газеты назваў Валянціна Цішко «актыўным педэрастам у Рэспубліцы Беларусь» наўпрост падчас судовага паседжання ў эканамічным судзе Мінску, калі разглядаўся пазоў «Вячэрняга Магілёва» да Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі. Актывіст лічыць, што Леўчанка тым самым здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 189 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У камеры ўдзень кожны займаецца сваімі справамі. Здаецца, і людзей багата, але няма мітусьні, ніхто не замінае адзін адному. У такой сям’і “дзюбай ня клацаюць”, і хутка я гэта адчуў на сябе. Вырашыў пачысьціць зубы, стаў каля ўмывальніка, чышчу сабе зубы, вычышчаю, як пачуў за сьпінаю вокліч старэйшага па камеры: “Давай хутчэй там! Вызваляй!”

Затрыманне ўдзельніцы маршу. Фота з сайта Радыё Свабоды У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра наступствы ўвядзення забароны ЛГБТ-прапаганды і парушэнні правоў чалавека ў сувязі з такой забаронай. На пачатку лютага стала вядома, што вернікі – прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій – падрыхтавалі да падачы ў Адміністрацыю прэзідэнта 55 тысяч подпісаў пад петыцыяй, запушчанай групай пралайф-актывістаў, з патрабаваннем аб абмежаванні ЛГБТ-прапаганды.

Што рабіць чалавеку, калі ён сутыкаецца з праблемай, якую самастойна не можа дазволіць, а адзіны бок, здольны дапамагчы — дзяржаўны орган, піша naviny.by. Да прыкладу, што б вы параілі бацькам дзяцей, якія сутыкнуліся з фенілкетанурыю (генетычнае парушэнне абмену рэчываў), калі спецыялізаванае харчаванне ў месяц можа каштаваць больш за 500 даляраў? Альбо што рабіць людзям з інваліднасцю, калі МРЭК пазбаўляе іх групы, і гэта сур'ёзна пагаршае іх сацыяльнае становішча?