- Катэгорыя: Вясна
Аператара-фрылансера з Магілёва Міхаіла Аршынскага 7 траўня судзілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за чарговы сюжэт на тэлеканале «Белсат». Пра гэта паведамляе belsat.eu.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. На яго бок стала пракуратура і вынесла прадстаўленне начальніку Нясвіжскага РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
Паводле інфармацыі Дэпартамента выкананняў пакаранняў МУС, завершана рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
Youtube-блогер Сяргей Пятрухін (“Народны рэпарцёр”, “Youtube-дэпутаты”) затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта дзяжурны ІЧУ паведаміў праваабаронцу “Вясны” Уладзіміру Вялічкіну. Максімальны тэрмін, які можа Пятрухін правесці да суда ў ізалятары – трое сутак.
- Катэгорыя: Вясна
"Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасля вывучэння ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы не можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пра парад Перамогі падчас гутаркі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. У Беларусі масавыя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адмяняцца не будуць і пройдуць ужо ў найбліжэйшую суботу. Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад. Аб дзясятках такіх выпадкаў паведамляецца, напрыклад, у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".
- Катэгорыя: Вясна
Не так даўно міністр унутраных спраў Юры Караеў заявіў журналістам у парламенце, што ў толькі ў двух асужданых выяўлены каранавірус – у тых, хто адбывае пакаранне ва ўстановах адкрытага тыпу і ходзіць на працу ў грамадзянскую ўстанову.
- Катэгорыя: Вясна
Палітычнага зняволенага, актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла жонка Піліпа Вольга. Суд над актывістам мусіць адбыцца 18 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска ў 10:00 распачаўся суд над маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за акцыю на 25 сакавіка. Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж. Прычым Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі 14 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.