- Катэгорыя: Вясна
Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.
- Катэгорыя: Вясна
Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.
- Катэгорыя: Вясна
Эксперты ААН па правах чалавека* 7 траўня заявілі, што колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі, якая няспынна расце, павінна прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, пазбаўленых волі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Пра гэта гаворыцца на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
- Катэгорыя: Вясна
Міліцыя пачала праверку ў дачыненні да незалежнага журналіста і актывіста з Рэчыцы Андрэя Мядзведзева аб абразе рэдактара «раёнкі» Падставай паслужыў каментар журналіста ў сацыяльнай сетцы. Праверка ў межах крымінальнай справы ажыццяўляецца на падставе рапарту оперупаўнаважанага Рэчыцкага РАУС, паведамляе "Палеская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Гэта быў адзін з самых звычайных, нічым не прыкметных дзён 2007 года і, як кажуць, у амерыканскім тэле-шоу 911 – “этот день не предвещал ничего плохого». А на двары стаяла цёплае веснавое надвор’е.
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія не будзе ўкараняць прапановы праваабаронцаў па правядзенні выбараў ва ўмовах пандэміі, бо “часу для прыняцця гэтых мер не маецца”. Выбарчая кампанія пачынаецца ў бягучым месяцы, а дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў будзе названая ўжо ў пятніцу 7 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам. Па рашэнню суддзі Куроўскага актывіст атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па ч. 1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагадаем, трэцяга мая, на чарговай акцыі “кармлення галубоў”, актывіст ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ са сцягам горада Брэста ў руках. Акрамя гэтага, Андрэй Неўдах выкрыкваў лозунгі “Свабоду актывістам”, “Я супраць адвольных затрыманняў” (што тычылася затрыманых і арыштаваных раней Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка). Падчас судовага паседжання актывист віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права адкрыта выказваць свае перакананні і думкі.