Міліцыянты лічаць, што на месцы ўтрымання пад вартай законы краіны не распаўсюджваюцца.  Як паведамляе MSPRING.ONLINE, праваабаронцы «Магілёўскай Вясны» атрымалі максімальна шчыры адказ ад галоўнага санітарнага лекара МУС Аляксандра Казлова. Пры гэтым начальнік Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС (менавіта ён адначасова выконвае і функцыі Галоўнага санітарнага лекара МУС) сваю пазіцыю абгрунтаваў спасылкамі на некаторыя дакументы. Праўда, пра некаторыя пунктах тых жа законаў ён нічога не сказаў. А вось праваабаронцы ў іх пакапаліся.

Ва ўмовах распаўсюду пандэміі каранавіруса Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае сваю дзейнасць па адстойванні правоў чалавека і аказанні прававой дапамогі грамадзянам. Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.

Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі. Фота БАЖ Магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага зноў будуць судзіць за парушэнне Закона “Аб СМІ” згодна ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ. Гэтым разам адміністрацыйныя справы журналістаў будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Магілёва, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Светлагорскі ЛПП Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, што выкарыстоўвае зняволенне ўласных грамадзян, якія пакутваюць на алкагалізм, наркаманію ці таксікаманію ў закрытых установах, для прымусовай працы. З постсавецкіх краінаў так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП) яшчэ выкарыстоўваюцца толькі ў Туркменістане. Праваабаронцы і журналісты "Палескай Вясны" паразмаўлялі з тымі, хто ўтрымліваецца ў Светлагорскім ЛПП № 1 – самай старой у Беларусі ўстанове падобнага тыпу.

Алег Вялаў. Фота: "Берасцейская вясна". Экаактывіста Алега Вялава выклікаюць у міліцыю. Напярэдадні, ў чацвер, супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся Тарасюком, па тэлефоне прапанаваў сустрэцца, каб уручыць позву. Пазней прапанаваў з'явіцца без позвы, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Актывіста Валера Рабцава наведала адміністрацыя школы ў рамках праверкі, ці належным чынам ён даглядае сваё непаўналетняе дзіця з інваліднасцю. Нагадаем, што запыт аб правядзенні такой праверкі накіравала ў адміністрацыю школы суддзя суда Заводскага раёна г. Мінска Алена Капцэвіч пасля таго, як прыцягнула Рабцава да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі.

Людміла Кучура Жонка асуджанага Людміла Кучура і прадстаўніца "Руху маці" Таццяна Славіна пабывалі на асабістым прыёме ў старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алега Белаконева.

Дзмітры Серада ў судзе Днём 13 сакавіка ў судзе Партызанскага раёна г. Мінска пачаўся судовы разгляд скаргі Дзмітрыя Серады на адмову Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчука і яго збіцця супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні.

dziadok_kalia_suda.jpg Мікалай Дзядок Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны: 

Стала вядома, што ў Беларусі сабралі 52 тысячы подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс». У СМІ таксама быў апублікаваны адказ Міністэрства аховы здароўя на калектыўны зварот грамадзян, з якога вынікае, што «Міністэрства выступае за прапаганду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і падтрымала наступныя прапановы ў межах праекта Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці»: