Магілёўскага аператара-фрылансера Міхаіла Аршынскага нечакана затрымалі каля пяці гадзін вечара ў цэнтры Магілёва, недалёка ад яго дома.

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY Стала вядома дата апеляцыйнага перагляду справы братоў Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды.

Актывіста Валера Рабцава, асуджанага за ўдзел у акцыях за незалежнасць, збіраецца наведаць камісія, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця з інваліднасцю. Раней Валера Рабцава судзілі за ўдзел у акцыях, што адбыліся 7, 8 і 21 снежня 2019 года. У выніку ён атрымаў штраф агулам у 80 базавых велічынь (2160 рублёў).

12 сакавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" узнагароджаны штогадовай прэміяй АБСЕ "Абаронца дэмакратыі". 

Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН* паведамленне аб пераследзе блогераў і актывістаў за іх удзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй.

Сёння, 12 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Гэты дзень быў абвешчаны з мэтай падтрымкі адзінага інтэрнэту без абмежаванняў і падкрэслення таго, як ўрады ва ўсім свеце стрымліваюць і падвяргаюць цэнзуры свабоду слова ў Інтэрнэце.

Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання. Музыка Дзмітрый чатыры гады з'яўляўся вакалістам мінскай музычнай групы, якая рэгулярна выступала ў розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Гэтай групай зацікавіўся ГУБАЗіК МУС. Прычынамі такой павышанай цікавасці сталі пяць песень гэтай групы, якія, на думку ўладаў, нібыта ўтрымлівалі заклікі да звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў прысуд суда Савецкага раёна Мінска ад 12 лютага 2020 года, якім былі асуджаныя 19-гадовыя анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар на сем гадоў пазбаўлення волі кожны ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Якія высновы зрабілі праваабаронцы "Вясны" з прысуду новых палітвязняў? З пачаткам радыкалізацыі анархісцкага пратэсту ў Беларусі ўлады пільна сочаць за дзеяннямі анархістычных супольнасцяў і асобных асоб. Не абмяжоўваючыся кантролем, праваахоўнікі рэгулярна ажыццяўляюць дэманстратыўныя сілавыя акцыі ў дачыненні да анархістаў. Многія анархісты сталі ахвярамі парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабод: права на справядлівы суд, свабоду і асабістую недатыкальнасць, права не падвяргацца катаванням і жорсткаму, бесчалавечнаму, зневажальнаму абыходжанню, свабоды мірных сходаў, меркаванняў і асацыяцый, права на абарону ад умяшальніцтва ў асабістае жыццё.

Сяргей Раманаў. Фота з сайта Радыё Свабода Гомельскі анархіст Сяргей Раманаў лічыць, што яго хочуць «ізаляваць яго ў месцах зьняволеньня» да прэзыдэнцкіх выбараў і для гэтага шукаюць любую падставу, паведамляе Радыё Свабода. 

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на электроннай пляцоўцы "Зручны горад" з'явілася петыцыя, аўтары якой просяць начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС РБ Алега Маткіна дазволіць перадачу лекаў з прапанаванага спісу ў любы час – аж да поўнага знікнення небяспекі распаўсюду каронавіруснай інфэекцыі ў Рэспубліцы Беларусь.