Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
Адразу пасля традыцыйнай акцыі “кармлення галубоў”, назіраннем за якой займаўся праваабаронца ў нядзелю10 траўня, ён перастаў выходзіць на сувязь.
На ўсе тэлефанаванні ў раённыя аддзелы міліцыі, у ізалятар часовага ўтрымання і СІЗА жонцы Вялічкіна адказваюць, што такога чалавека ў іх няма.
Сёння раніцай Маргарыта Вялічкіна заявяла, што што будзе падаваць заяву аб знікненні чалавека.
Лёс зніклага праваабаронцы таксама непакоіць ягоных сяброў і калег.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: У Берасці пасля нядзельнай акцыі знік праваабаронца “Вясны”