Жыхарка Мінска Ксенія Фёдарава звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на выказванне дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб "Канстытуцыі не пад жанчыну", піша "Радыё Свабода".

Вылучэнец у кандыдаты Віктар Бабарыка падаў у ЦВК зварот аб фактах парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі. Да іх ён аднёс прымус падпісвацца за дзейнага прэзідэнта, абразы прэтэндэнтаў у кандыдаты Аляксандрам Лукашэнкам і супрацьпраўныя дзеянні супраць сябраў ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў, піша TUT.BY. За першы тыдзень кампаніі каманда Віктара Бабарыка ўбачыла неверагодна шмат парушэнняў, якія адбываюцца на месцах, і ў яе ёсць звесткі і скрыншоты, якія сведчаць аб тым, што ва ўніверсітэтах, на прадпрыемствах, у грамадскіх аб'яднаннях людзей прымушаюць падпісвацца за дзейнага прэзідэнта.

У выходныя, 30 і 31 траўня, у розных гарадах краіны актыўна праводзіліся пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Валеры Цапкала наведаў Гомель і Бабруйск, Павел Севярынец пабываў у Віцебску, Уладзімір Няпомнішчых гутарыў з выбаршчыкамі ў Гомелі, таксама там прысутнічала і "выява" Святланы Ціханоўскай.  Нягледзячы на дождж падпісацца за Святлану Ціханоўскую сабралася чарга ў Бабруйску 30 траўня. 

Актывіст Вітольд Ашурак. Фота: Рух "За Свабоду" За пикет против строительства второго цеха по производству стекловаты в Березовке суд Лидского района 1 июня наказал штрафом Гродненского областного координатора движения ”За Свободу" Витольда Ашурка на 35 базовых величин.

Актывіст Вітольд Ашурак. Фота: Рух "За Свабоду" За пікет супраць будаўніцтва другога цэху па вытворчасці шклаваты ў Бярозаўцы суд Лідскага раёна 1 чэрвеня пакараў штрафам гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурка на 35 базавых велічынь.

Максім Вінярскі ў судзе. Скрыншоў з відэастрыму блогера Шэрага Ката. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні актывіста “Еўрапейская Беларусі” Максіма Вінярскага і лідара “Маладоuа фронту” Дзяніса Урбановіча.

Барысаўскі праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з нагоды парушэння Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека па сітуацыі, якая склалася вакол інфармавання грамадзян адносна распаўсюджання інфекцыйнай хваробы COVID-19. Алег Мацкевіч.

Арцем Сакаў (фота TUT.BY) і Канстанцін Сярогін Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх увезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Мінск).

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» толькі  пад канец тыдня адзначылі ў некаторых гарадах усходняга Палесся заўважную актыўнасць ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнта. Пра актыўнае пікетаванне ў чацвер, пятніцу і суботу паведамляюць з Рэчыцы, Мазыра, Светлагорска.