Фота "Першы рэгіён" У рэдакцыю інтэрнэт-выдання "Першы Рэгіён" звярнуўся жыхар Драгічына, які паведаміў, што начальнік аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Дзмітрый Ігнатчык збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў сярэдняй школе №2.

У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля "Камароўкі" па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.  

У Мінску 31 траўня каля 12:30 на вуліцы Маякоўскага ў Мінску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблакавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч. У выніку быў затрыманы Мікола Статкевіч. У затрыманні не ўдзельнічаў ні адзін міліцыянт у форме.  Мікалай Статкевіч.

У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля "Камароўкі" па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.  

Пра чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў вылучэнцам Аляксандрам Лукашэнкам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамілі з Вілейкі. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, супрацоўнікі мясцовага райвыканкама займаюцца арганізацыяй калектыўнага збору подпісаў за вылучэнне дзеючага прэзідэнта.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Страна для жизни", раніцай 31 траўня затрыманы трое членаў ініцыятыўнай групы  Святланы Ціханоўскай. Сярод затрыманых - Уладзімір Мароз з Кобрына, Валерый Рамановіч з Пінску, Аляксандр Мілюк з Мастоў. Першых даставілі ў мясцовае РАУС. Мілюку ўручылі позву і адвезлі ў Следчы камітэт у Гродне.

Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Сяргей Ціханоўскі ў Гродне Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця". Затрыманне адбылося каля 8 вечара. Спачатку да Ціханоўскага падышлі жанчыны і сталі задаваць яму правакацыцныя пытанні і чапаць яго за адзенне. Сяргей адыходзіў ад іх, але яны ўсё роўна даганялі яго. Затым падышлі два міліцыянты, і людзі сталі засланяць блогера ад іх. Затым раптоўна на зямлю ўпаў адзін з міліцыянтаў.