Да асноўнага дня галасавання яшчэ больш за два месяцы, але, нягледзячы на эпідэмію COVID-19, ужо можна сказаць, што ў параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі сёлетняя кампанія характарызуюцца большай актыўнасцю. Тут і масавая рэгістрацыя ініцыятыяўных груп альтэрнатыўных вылучэнцаў, і актыўнае пікетаванне ў гарадах Беларусі з мэтай збора подпісаў, і ўзбуджэнне крымінальнай справы праз інцындэнт на адным з выбарчых пікетаў, затрыманні зборшчыкаў подпісаў, скаргі ў Цэнтрвыбаркам на дзеючага прэзідента на парушэнне ім выбарчага заканадаўства. А як рэпрэзентуе гэтую электаральную кампанію галоўны выбарчы партал? Галоўны выбарчы партал уяўляе сабой наўпроставы рэпост навінаў з дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі БелТА, якія падтрымліваюць вылучэнне ў кандыдаты дзеючага прэзідэнта краіны і крытыкуюць альтэрнатыўных вылучэнцаў. Тут, напрыклад, цытуецца экс-вылучэнец у кандыдаты Алег Гайдукевіч, які зняў сваю кандыдатуру з выбараў яшчэ 26 траўня і заклікаў падтрымаць дзеючага прэзідэнта. Паводле яго словаў, ён “у самым пачатку выбарчай кампаніі ўбачыў, што дыскусіі з боку некаторых яе ўдзельнікаў не будзе. "Будзе адно жаданне – любой цаной памяняць уладу, а потым, маўляў, разбярэмся". Длят першага сакратара ЦК БРСМ Дзмітрыя Варанюка “няўзброеным вокам бачна, як для некаторых пачаткоўцаў палітыкаў такія непахісныя паняцці, як гонар, сумленне, адказнасць і годнасць, сталі разменнай манетай у пагоні за імгненным хайпом”.

Пікет па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Віцебску. У Віцебску 1 чэрвеня адбыліся суды над чатырма прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманымі напярэдадні. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявы перакрэсленага таракана. Актывістаў затрымалі зранку 31 траўня – перад пачаткам масавага пікету для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы ў Гродне. Фота TUT.BY Па інфармацыі ад нявесты затрыманага разам з Сяргеем Ціханоўскім аператара Вяргілія Ушака, пасля 19.00 1 чэрвеня, усім затрыманым па факту інцыдэнта ў Гродне 29 траўня мусіць быць прад'яўлены абвінавачванні ў межах распачатай крымінальнай справы. "Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Наваполацкія "штрафнікі" і іх каманда. Фота: Беларускае Радыё Рацыя У Наваполацкім судзе 1 чэрвеня разбіраліся 6 адміністрацыйных справаў, пачатых супраць чатырох чалавек. Усе яны – удзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які рабіў стрым з Наваполацку 29-га красавіка.

Назіральніца з Верхнядзвінску Валянціна Болбат. Фота Еўрарадыё Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат распавяла, як складваецца выбарчая сітуацыя ў Верхнядзвінску.

Уладзімір Лабковіч, Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад ПЦ "Вясна" Хваля затрыманняў простых грамадзян, якія прыйшлі да зборшчыкаў подпісаў, каб падпісацца за вылучэнне у кандыдаты свайго прэтэндэнта, пракацілася 31 траўня па многіх гарадах Беларусі. Па звестках Праваабарочнга цэнтра “Вясна”, усяго ў гэты дзень было затрымана больш за 30 удзельнікаў, якія скарысталіся намерам рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы. Над некаторымі з іх прайшлі суды, людзі атрымалі вялікія тэрміны арышту і штрафы.

Травень 2020 года ў Беларусі адзначыўся новай хваляй рэпрэсій над актывістамі, журналістамі, праваабаронцамі, а таксама грамадзянамі, якія прыходзілі на мірныя сустрэчы аднадумцаў у шматлікіх гарадах краіны. Такія фактары, як пачатак выбарчай кампаніі, затрыманне папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага пацягнулі за сабой акцыі пратэсту, на якія ўлады адказалі шматлікімі затрыманнямі, якія скончыліся арыштамі і вялікімі штрафамі для затрыманых. У перыяд з 6 па 31 траўня па палітычных матвах па краіне былі затрыманы як мінімум 195 чалавек. Праваабаронцам вядома пра 217 выпадкаў адвольных затрыманняў. 18 чалавек за гэты перыяд затрымлівалі па 2 ці нават па 3 разы. Гэтыя лічбы таксама ўключаюць у сябе і затрыманні некалькіх актывістаў, праціўнікаў завода АКБ у Брэсце прама ў будынку суда. Актывістаў судзілі, пасля суда ізноў затрымалівалі і адпраўлялі ў ізалятар да новых судоў. Менавіта ў такой сітуацыі апытнуліся праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Раман Кісляк, якія прысутнічалі на акцыях у Брэсце, за якія іх судзілі, у якасці назіральнікаў за мірнымі сходамі.

Уладзімір Лабковіч, Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад ПЦ "Вясна" Хваля затрыманняў простых грамадзян, якія прыйшлі да зборшчыкаў подпісаў, каб паставіць подпіс за вылучэнне у кандыдаты свайго прэтэндэнта, пракацілася 31 траўня па многіх гарадах Беларусі. Па звестках Праваабарочнга цэнтра “Вясна”, усяго ў гэты дзень было затрымана больш за 30 удзельнікаў, якія скарысталіся намерам рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы. Над некаторымі з іх прайшлі суды, людзі атрымалі вялікія тэрміны арышту і штрафы.

Алег Дзячэнка злева, здымак носіць ілюстрацыйны характар, msu.by Сразу несколько студентов факультета математики и естествознания МГУ им. А.А. Кулешова сообщили об административном ресурсе, который использует руководство вуза ради регистрации в качестве кандидата в президенты Александра Лукашенко. Об этом сообщается на сайте mspring.online.

Алег Дзячэнка злева, здымак носіць ілюстрацыйны характар, msu.by Адразу некалькі студэнтаў факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ ім. А.А. Куляшова паведамілі аб адміністрацыйным рэсурсе, які выкарыстоўвае кіраўніцтва ВНУ дзеля рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце mspring.online