У судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 16 чэрвеня адбыліся судовые разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да  Юліі Барсуковай і Яраслава Кійко. Іх абодвух вінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".  Суддзя Сняжана Кіндзеева адправіла справу супраць Юліі Барсуковай на дапрацоўку, так як ў матэрыялах адсутнічалі пратаколы апытання сведкаў і дыск з відэазапісам. Сведкі таксама не з'явіліся ў суд.

А вось суддзя Іна Грабоўская правяла паседжанне ў адсутнасць Яраслава Кійко і вынесла пастанову аб пакаранні актывіста 10 суткамі арышту.

Суддзя Іна Грабоўская. Фота з Telegram
Суддзя Іна Грабоўская. Фота з Telegram

Нагадаем, Яраслаў Кійко быў затрыманы 5 чэрвеня ў Віцебску, але праз некаторы час яго адпусцілі да суда з-за падвышанай тэмпературы. Юлію Барсукову раней суд пакараў буйным штрафам за размяшчэнне ў тэлеграм-канале з заклікам прыйсці на плошчу Леніна ў Оршы. 

За паўтара месяца – больш за 1200 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 16 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 97 чалавек атрымалі агулам 1246 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у суд ці ў міліцыю за ўдзел у мірных акцыях ці сустрэчах, просім звяртацца да праваабаронцаў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (грамадская прыёмная), маб.: +375 29 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Крыніца: У Віцебску адбыліся суды над актывістамі