Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.

Пратакол правапарушэння быў складзены па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў пазначыў у пратаколе, што Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне, пры гэтым прысутнічала ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспарантам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”.

Суддзёй па справе прызначаны Руслан Царук.

Пікет па зборы подпісаў у Светлагорску 31 траўня 2020 года.
Пікет па зборы подпісаў у Светлагорску 31 траўня 2020 года.

Нагадаем, 31 траўня група грамадзян каля гандлёвага цэнтра “Бярозка” пад час пікету па зборы подпісаў, трымала плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Алена Маслюкова назірала за мерапрыемствам.

Пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце 31 траўня складзены таксама на актывіста Сяргея Біствіцкага і Віктара Ахрамчука (адразу два пратаколы). 

Крыніца: Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых