Аляксандр Кабанаў. Фота: "Новы Час". Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава пачаўся 16 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.

Кабанава пасля затрымання 15 чэрвеня змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС г. Брэста, дзе ён правёў ноч да суда.

Блогер у судзе заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката і таму суддзя Сяргей Маручак абвясціў перапынак да 16-30 17 чэрвеня.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў, што Аляксандра Кабанава адрасу пасля судовага паседжання вярнулі назад у ІЧУ. Дагэтуль так і невядома, ці змог падабаронны сустрэцца са сваім адвакатам.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў дачыненні блогера складзены паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня пад час “кармлення галубоў” у Берасці.

У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава

15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы.

Крыніца: Суд над блогерам Аляксандрам Кабанавым працягнецца сёння