- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" аналізуе ход выбарчай кампаніі і рэпрэсіі ў дачыненні да патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
29 чэрвеня Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім пасяджэнні зацвердзіла вынікі праверкі подпісаў выбаршчыкаў раёна за рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты. Найбольшая лічба несапраўдных подпісаў аказалася ў падтрымку дзеючага прэзідэнта – 175 з 3084 правераных. З 399 правераных подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Бабарыкі, несапраўднымі аказаліся 3. Бездакорнымі прызнаны правераныя подпісы ў падтрымку Валерыя Цапкалы (85) і Андрэя Дзмітрыева (7).
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, першага чэрвеня, распачаўся адміністрацыйны разгляд справы па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску і абвінавачваецца па ч.1 арт. 342 КК, а у судовым пасяджэнні ўдзельнічае праз відэа-сувязь. Разгляд справы праводзіць суддзя Ленінскага раёну г. Гродна Юры Казакевіч, але само пасяджэнне праводзіцца ў Гарадзенскім абласным судзе — бо менавіта там ёсць належнае тэхнічнае абсталяванне для “анлайн-фармату”.
- Катэгорыя: Вясна
30 чэрвеня з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і кіраўніком партыі «Народная Грамада» Мікалаем Статкевічам у СІЗА МУС №1 у Менску, куды ён пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання, сустрэўся ягоны абаронца - адвакат Уладзімір Сазанчук.
Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя вядомыя асобы намінавалі БАЖ на прэстыжную прэмію імя Вацлава Гаўла
- Катэгорыя: Вясна
Прэмія імя Вацлава Гаўла — штогадовая прэмія за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. Яна прысуджаецца Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы сумесна з бібліятэкай Вацлава Гавела і Charta 77 Foundation з 2013 года.
- Катэгорыя: Вясна
Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася ў суды са скаргамі на неўключэнне яе прадстаўнікоў у склады ўчастковых выбарчых камісій у Магілёве і Бабруйску.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі за апошні месяц па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі затрыманыя і змешчаныя пад варту 17 чалавек. Сярод іх — блогеры, актывісты, сябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і простыя грамадзяне Беларусі. Тым, каму ўжо прад'яўлена абвінавачванне, вядома, што яны праходзяць па, так называемай «справе Ціханоўскага», звязанай з інцыдэнтам на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне падчас збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч заяўляе, што крымінальны пераслед і змяшчэнне пад варту па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу ў Беларусі стаў новай формай адвольных затрыманняў. Асноўная мэта гэтага — ізаляцыя на перыяд выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Насельніцтва і тэрыторыя Магілёва разбітыя пад тры раённыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Запомніць іх лёгка – Ленінская, Кастрычніцкая і Магілёўская. Апошняя, у асноўным, абслугоўвае бліжэйшыя да горада вёскі, пасёлкі і аграгарадкі, хоць і размяшчаецца фізічна ў межах горада, піша mspring.online. 29 чэрвеня ў гэтых камісіях падвялі вынікі праверкі подпісаў па вылучэнню ў кандыдаты ў прэзідэнты. Вынікі бянтэжаць – Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу "пракацілі" міма выбараў, а ў Лукашэнкі, Дзмітрыева і Чэрэчаня нейкія фантастычныя лічбы.