Уладзімір Лабковіч. Фота: "Радыё Свабода" “Радыё Свабода” 30 чэрвеня правяла прамы эфір “Без Цапкалы. Каго не зарэгіструюць улады”, у якім таксама браў удзел каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч. Падчас размовы з прадстаўнікамі штабаў альтэрнатыўных вылучэнцаў абмяркоўвалі, чаму выбарчыя камісіі тысячамі прызнаюць несапраўднымі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, што наогул адбываецца і што можна з гэтым зрабіць.

У сераду 1 ліпеня ў Віцебску, Лідзе і Навагрудку прайшлі чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў гарадах цягам апошніх двух тыдняў.  У судзе Першамайскага раёну Віцебску за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34) судзілі валанцра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксея Саламаненку, актывістку БХД Таццяну Севярынец і віцябляніна Алега Паўлава. Усіх аштрафавалі на буйныя сумы, паведамляе "Віцебская Вясна".

На сайце Берасцейскага гарвыканкама размешчана рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 943 "Аб стварэнні ў горадзе Брэсце ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі падчас выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам, вызначаныя месцы для правядзення ў уведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь альбо іх даверанымі асобамі.

Сустрэча з выбаршчыкамі ў Берасці. Архіўнае фота. На сайце Берасцейскага гарвыканкама размешчана рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 943 "Аб стварэнні ў горадзе Брэсце ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі падчас выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Яшчэ напачатку чэрвеня Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак накіраваў зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у якім прасіў праінфармаваць аб захадах дзяржавы па запрашэнні міжнародных назіральнікаў, у тым ліку місіі БДІПЧ АБСЕ, на час правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ напачатку чэрвеня Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак накіраваў зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у якім прасіў праінфармаваць аб захадах дзяржавы па запрашэнні міжнародных назіральнікаў, у тым ліку місіі БДІПЧ АБСЕ, на час правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У межах кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” правялі параўнальны аналіз фарміравання ўчастковых камісій у Віцебскай вобласці падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2015 і гэтым годзе. Калі на мінулых выбарах было створана 848 выбарчых участкаў, то ў гэтым годзе ў вобласці сфармавалі толькі 750 участкаў. Суданосна зменьшылася і колькасць членаў участковых выбарчых камісій – з 10 373 у 2015 годзе да 9217 чалавек у бягучым годзе.

Ілюстрацыйнае фота У Беларусі сфармаваныя ўчастковыя камісіі, якія непасрэдна будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. У Мінску на тэрыторыі Фрунзенскага раёна ўтворана 122 выбаркама. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка параўнаў склады фрунзенскіх УВК падчас парламенцкай кампаніі восенню 2019 года з іх складамі, якія будуць працаваць на выбарах прэзідэнта сёлета. Што (не)змянілася — чытайце ў нашым матэрыяле і глядзіце ў дыяграме.

Эксперты ААН 1 ліпеня запатрабавалі, каб Беларусь устрымалася ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яны заклікалі ўрад адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед