У Лідзе працягваюць затрымліваць людзей, якія выказваюць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

28 чэрвеня грамадзяне Ліды ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі. Некалькі аўтамабіляў з бела-чырвона-белай сімволікай некалькі гадзін кружылі па гораду, звяртаючы тым самым увагу грамадзян на тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Па словах удзельнікаў, у першую чаргу яны хацелі выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і звярнуць на гэта ўвагу гараджан Ліды.

А ўжо сёння ДАІ спыніла аднаго з ўдзельнікаў прабега Аляксандра Захватовіча. Яму сказалі, што пад час прабега той парушыў правілы дарожнага руху. І яму трэба праехаць у ДАІ. Але замест ДАІ Аляксандар Захватовіч аказаўся ў РАУСе. Што яму прад'явяць там,пакуль невядома.

Таксама затрыманы яшчэ адзін удзельнік лідскага аўтапрабега ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Гэта Павел Шыдлоўскі. Ён дастаўлены ў РАУС Лідскага раёна. 

Абодвух удзельнікаў аўтапрабегу вінавацяць па артыкулу 23.34, удзел у несанкцыянаваным мерапрыемства. Заўтра, у Лідскім раённым судзе пачнецца працэс над імі.

Крыніца: У Лідзе затрыманы ўдзельнікі аўтапрабегу салідарнасці