- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» правялі 15 ліпеня прэсавую канфэрэнцыю ў анлайн-фармаце, прысвечаную першым этапам назірання за выбарамі Прэзідэнта Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі. Паводле апошніх звестак ПЦ "Вясна", 14 ліпеня на стыхійных акцыях пратэсту было затрымана больш за 250 чалавек. Над некаторымі з іх ужо прайшлі суды — людзям даюць штрафы і суткі. Папярэдняя буйная хваля затрыманняў прыпала на "Ланцуг салідарнасці" — больш за 360 чалавек па Беларусі, з іх больш за 260 чалавек у Мінску. Суды над затрыманымі прайшлі 22, 29 і 30 чэрвеня. Ім далі вялікія штрафы ці папярэджанні.
- Катэгорыя: Вясна
Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 15 ліпеня, стала вядома, што назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары, бо не атрымалі запрашэнне ад МЗС. Як паведаміла дырэктарка БДІПЧ АБСЕ адсутнасць афіцыйнага запрашэння не дазваляе ім назіраць за ходам выбарчага працэсу непасрэдна ў краіны. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч лічыць такое рашэнне беларускіх уладаў палітычным, ніяк не звязаным з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і ў свеце.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "Белгазеце" апісвае становішча адміністрацыйна арыштаваных у зняволенні і адказы дзяржорганаў на скаргі праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 15 ліпеня, стала вядома, што назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары, бо не атрымалі запрашэнне ад МЗС. Як паведаміла дырэктарка БДІПЧ АБСЕ адсутнасць афіцыйнага запрашэння не дазваляе ім назіраць за ходам выбарчага працэсу. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч лічыць такое рашэнне беларускіх уладаў палітычным, ніяк не звязаным з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і ў свеце.
- Катэгорыя: Вясна
Дырэктарка Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Мінска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу. Пра гэта паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы