- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 15 ліпеня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна адбыліся два судовыя пасяджэнні над удзельнікамі "ланцуга салідарнасці", што прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У сувязі са шматлікімі затрыманнямі ў Мінску 14 ліпеня у Прававаабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, прысвечаная назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі адбудзецца ў сераду, 15 ліпеня ў 11 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 14 ліпеня людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Іх пачалі жорстка затрымліваць. Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна" па стане на 3:04 гадзіны ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек (спіс дапаўняецца). Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася — глядзіце ў нашым фотарэпартажы. Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе TUT.BY, ЕС чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ/АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродне на 15 сутак арышту асудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал "Ліда для жыцця".
- Катэгорыя: Вясна
З аднаго боку, Цэнтральная выбарчая камісія можа карыстацца любымі звесткамі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў для таго, каб вызначыць, што ёсць істотныя адхіленні ад дадзеных, пазначаных у дэкларацыі прэтэндэнта ў кандыдаты. Але абвінавачваць без суду ЦВК не можа, заявіў Свабодзе юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» і былы адвакат Павел Сапелка.