У Гродне 17 ліпеня адбыўся судовы разгляд адміністрацыйныйных спраў фігуранта “справы Ціханоўскага” Сяргея Калмыкова. Яго абвінавачвалі ў здзяйсненні двух правапарушэнняў па артыкулам 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП 29 траўня на выбарчым пікеце па збору подпісаў па вылучэнню кандыткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Справу разглядала суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Ларыса Барэль. Разгляд гэтых пратаколаў пачаўся яшчэ 17 і 19 чэрвеня, але асудзіць Ларыса Барэль тады яго не змагла. 19 чэрвеня суддзя вынесла рашэнне вярнуць справу Сяргея Калмыкова на дапрацоўку ў РАУС. Судовае пасяджэнне было перанесена на нявызначаны час. Пазней паседжанне прызначылі на 17 ліпеня.

Дзмітры Сарока (справа) асуджаны на 15 сутак арышту. Фота: ПЦ " Вясна" 17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.

Падтрымай арыштантаў паштоўкай. Фота spring96.org Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", 14 і 15 ліпеня на мірных акцыях толькі ў Мінску было затрымана больш за 300 чалавек. Адбыліся затрыманні і ў рэгіёнах. Суды над затрыманымі адбываліся цягам 15 і 16 ліпеня. У Брэсце суды праходзяць і 17 ліпеня. 

Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY Валерый Цапкала падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне ЦВК не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты 16 ліпеня. Прадстаўнік Віктара Бабарыка адвакат Максім Знак зрабіў гэта напярэдадні, піша TUT.BY. Аднак па скарзе Знака Вярхоўны суд не стаў ўзбуджаць грамадзянскую справу.

Бажэна Жолудзь Дзяўчыну, якая збірала ў Рэчыцы і Лоеве подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты, вінавацяць у парушэнні, прадугледжаным п. 2 артыкула 21.14.

Дзіўны адказ атрымаў гарадзенскі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель ад Цэнтрвыбркаму на сваю скаргу. У ім Лідзія Ярмошына фактычна раіць карыстацца больш сайтам выканкама, чым чытаць газеты. Нагадаем, скарга Юргеля тычылася непоўнай публікацыі ў абласной газеце "Гродзенская праўда" рашэння аб стварэнні ўчастковых камісій у Кастрычніцкім раёне Гродна. У нумары газеты ад 27.06.2020 №50 рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёна было апублікавана не цалкам, з № 64 да паловы складу камісіі №97. Астатні склад камісій да № 135, нягледзячы на чаканні, прабачэнні, так і не быў апублікаваны, нават 1 ліпеня, у наступным нумары газеты.

Як пішуць naviny.by, ЗША занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманнях мірных актывістаў у Беларусі. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Морган Артагус. Тэкст заявы апублікавала амбасада ЗША ў Беларусі. "Мы глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманнях мірных актывістаў і журналістаў, — сказала Артагус. — Мы лічым надзвычай важным для ўрада забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах".

Як піша TUT.BY, прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ падвергнулі крытыцы адсутнасць своечасовага запрашэння ад беларускіх уладаў для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Лідары камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях выказалі занепакоенасць тым, што Беларусь своечасова не адправіла запрашэнне арганізацыі прыняць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Кіраўнік камітэта Кірыякас Хаджыяні, яго намеснік Мікаэль Лінк і дакладчык Кары Хенрыксан падкрэслілі, што адсутнасць своечасовага запрашэння не суадносіцца з абавязальніцтвамі Беларусі як члена АБСЕ.

Антон Трафімовіч Фота: Радыё Свабода 15 ліпеня падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў былі затрыманыя журналіст Радыё Свабоды Антон Трафімовіч і пазаштатная супрацоўніца БелаПАН Віялета Саўчыц. Антон Трафімовіч вёў прамое ўключэнне каля будынку Цэнтрвыбаркама, куды прыйшлі сотні мінчукоў, каб падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі, паведамляе TUT.BY.

Літва выказвае занепакоенасць сітуацыяй з выбарамі прэзідэнта ў Беларусі і папярэджвае, што працяг палітычных рэпрэсій будзе мець наступствы ў адносінах нашай краіны з Еўрасаюзам. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на заяву Міністэрства замежных спраў Балтыйскай Рэспублікі.