Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org 15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

"Вясна" валодае звесткамі пра больш як 240 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда. 

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Суды 15 ліпеня ў Мінску

Суд Цэнтральнага раёна

  • 14.20. Дзмітрый Халупка. Суддзя Юлія Густыр. Вынік - 10 сутак арышту.
  • 14.20. Павел Крывіцкі. Суддзя Іван Касцян. Вынік - 10 сутак арышту.
  • Тузік А. Суддзя Свістунова. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Суд Заводскага раёна

  • 14.30. Аляксей Ангельцаў. Суддзя Осіпава.
  • Уладзіслаў Мацуновіч. Суддзя Осіпава.
  • 15.00. Анціповіч Д. Суддзя Капцевіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Суд Фрунзенскага раёна

  • Анатоль Наўмовіч
  • Уладзіслаў Мініч
  • Сяргей Сіліч
  • Сяргей Ралько. Суддзя Пісарэвіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Суд Партызанскага раёна

  • Спатар Э. Суддзя Наталля Дзядкова, арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Суд Першамайскага раёна

  • Аляксей Міклашэвіч. Пасяджэнне праз Skype.

Суд Кастрычніцкага раёна

  • Дзмітрый Гарбачык. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Іван Бялько. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Уладзіслаў Іода. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Высоцкі Д. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Суд Маскоўскага раёна

  • Мілеўскі П. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Максім Лакціонаў. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Глеб Гатоўка.
  • Раман Кацура.
  • Антон Раманоўскі. 
  • Чаравака І.
  • Глеб Волкаў 
  • Даўд Банузай
  • Мікіта Красноў
  • Юрый Літвінаў

Крыніца: У Мінску пачынаюцца суды над затрыманымі 14 ліпеня