- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" 10 ліпеня паведамляецца пра затрыманні, пераслед актывістаў і простых людзей на розных падставах: удзел у велапрабегах салідарнасці, акцыях, крытычныя каментары ў сацсетках і інш. У Мінску затрыманы актывіст Яўген Міхасюк. Ён прымаў удзел у мінскіх велапрабегах салідарнасці. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, у Жлобіне прайшлі чарговыя суды над мясцовымі жыхарамі, якіх міліцыя абвінаваціла ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «ланцугу салідарнасці» 19 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома "Вясне", 10 ліпеня ў першай палове дня на працу да мінчука Шоты Лобжанідзэ прыехалі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў затрымалі яго. Пасля гэтага Шоту павезлі да яго дадому і правялі ператрус альбо агляд, у выніку чаго канфіскавалі яго мабільны тэлефон. Тады ж адзін з міліцыянтаў, оперупаўнаважаны МУС паведаміў Шоце, што той шостага чэрвеня нібыта напісаў у сацыяльных сетках нейкае паведамленне — і з гэтай нагоды на яго паступіла заява ў міліцыю ад двух грамадзян. На падставе гэтага міліцыя і праводзіць свае дзеянні. Пасля гэтага шоў павезлі вуліцу Рэвалюцыйную, 3, дзе знаходзіцца ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы "спецрасследаваннем", паведамляе Еўрарадыё. У ім паказалі кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку Кірыла Бадзея. Пры гэтым нейкіх слоў ад Бабарыкі не прагучала.
- Катэгорыя: Вясна
Па ініцыятыве дэпутатаў Еўрапейскага парламента 10 ліпеня праходзіць анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі “Час для пераменаў”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам «Магілёўскай вясны» стала вядома, што Глеба Будкова, на якога заведзена адміністрацыйная справа за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таемна асудзілі на 5 сутак 8 ліпеня.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы "спецрасследаваннем", паведамляе Еўрарадыё. У ім паказалі кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку Кірыла Бадзея. Пры гэтым нейкіх слоў ад Бабарыкі не прагучала.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International, Civil Rights Defenders, Фундацыя дамоў правоў чалавека, Human Rights Watch і FIDH заклікаюць Савет па правах чалавека ААН працягнуць мандат Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 44-й сесіі Савета, якая распачалася 30 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі