18 июля в Минске в Парке дружбы народов прошел агитационный пикет кандидата в президенты Республики Беларусь Андрея Дмитриева.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГАБеларускі Хельсінкскі камітэті ПЦ Вяснаў рамках кампанііПраваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы

У нядзелю, 19 ліпеня, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла свой першы агітацыйны пікет ў Мінску ў парку Дружбы народаў. Паводле падлікаў Валанцёрскай службы "Вясны" на мітынгу прысутнічалі каля 7500 чалавек. Як гэта было – глядзіце ў нашым фотарэпартажы. Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота:

Мінчук Уладзіслаў Усцін у свой 21-ы дзень народзінаў быў затрыманы ў сувязі з крымінальнай справай, распачатай паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) паводле падзей 14 ліпеня. Як распавяла «Вясне» маці Уладзіслава Наталля, першы раз яе сына затрымалі 14 ліпеня каля плошчы Перамогі з боку музея "Дом РСДРП". У той вечар малады чалавек вяртаўся дадому пасля сумоўя па працаўладкаванні. Яму давялося ісці пешшу, бо станцыю метро Кастрычніцкую нечакана закрылі.

Аляксандр и Віктар Куўшынавы. Фота са старонкі Аляксандра ў Фэйсбуку Другія суткі браты-айцішнікі Віктар і Аляксандр Куўшынавы, якія выпадкова сустрэліся ў аўтазаку, сядзяць у ізалятары на Акрэсціна, піша TUT.BY.

Ліз Тросэл. Фота unmultimedia.org Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае ўлады Беларусі выконваць правы грамадзянаў на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць затрыманых на пратэстных акцыях людзей і праводзіць сумленныя судовыя працэсы над абвінавачанымі. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на адпаведную заяву прэс-службы арганізацыі.

Пасля падзей 14 ліпеня ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаюцца людзі аб канфіскацыі ў іх мабільных тэлефонаў як сведак узбуджаных крымінальных справаў па артыкулах 363, 364, 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да праваабаронцаў ужо звярнулася каля 20 чалавек. Затрыманых 14 ліпеня судзяць па Skype прама ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, а затым адводзяць у кабінет да следчага. Пасля апытання ў якасці сведак затрыманым і аштрафаваным вяртаюць усе канфіскаваныя рэчы, акрамя мабільных тэлефонаў. Пры гэтым якіх-небудзь дакументаў, якія пацвярджаюць канфіскацыю тэлефонаў, ім для азнаямлення не прад'яўляюць. Затрыманыя распавядаюць, што следчыя карыстаюцца тым, што яны па двое сутак да гэтага знаходзіліся ў поўнай ізаляцыі, а канфіскацыя тэхнікі адбываецца без магчымасці атрымаць юрыдычную дапамогу. У Крымінальна-працэсуальным кодэксе прадугледжана такое следчае дзеянне як "выманне". У артыкуле 209 КПК прапісаныя падставы, калі следчыя могуць прымяняць дадзенае дзеянне пры расследаванні крымінальных справаў. Так, падставай для вымання з'яўляюцца дастатковыя дадзеныя аб наяўнасці пэўных прадметаў і дакументаў, якія маюць значэнне для крымінальнай справы, калі дакладна вядома, дзе і ў каго яны знаходзяцца.

Вольга Нікалайчык на пікеце каля Камароўскага рынку 31 траўня 17 ліпеня Amnesty International выступіла з заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі спыніць ціск і ўсе рэпрэсіі ў адносінах да жанчын-актывістак.

Савет па правах чалавека ААН сёння раніцай прыняў рэзалюцыю, згодна з якой мандат спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год. Рэзалюцыя аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі была прынятая галасаваннем з вынікам 22 галасы “за", 5 – “супраць” і 20 – “устрыманых”.

Журналіста Радыё Свабода 17 ліпеня зноў даставілі ў РУУС Заводзкага раёну ў Мінску. На яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкулу 23.4 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, піша Свабода. Антон Трафімовіч Фота: Радыё Свабода