Затрыманне ў Мінску 15 ліпеня 2020 года Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр. 

Пад вечар на плошчу Незалежнасці пачалі сцягвацца супрацоўнікі АМАП, аўтазакі і спецтэхніка. У горадзе з'явіліся салдаты ўнутранных войскаў, якія ачапілі вуліцу Мяснікова. У 19.00 ЦВК зачыніўся, людзі рушылі ў бок Галоўнага паштампту, каб накіраваць скаргі поштай, але і ён тэрмінова спыніў працу.

Перакрытыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Плошча Незалежнасці". 

Людзей пачалі затрымліваць. Публікуем спіс затрыманых 15 ліпеня. 

Мінск

  • Аляксандр Куўшынаў затрыманы на ровары з дзіцячым крэслам каля гасцініцы Мінск
  • Антон Кузменка
  • Пётр Шамшэеў
  • Павел Хаміцкій
  • Антон Трафімовіч (журналіст Радыё Свабода)
  • Віялета Саўчыц (журналістка Радыё Свабода)

Барысаў

  • Іван Самсонаў
  • Святлана Самсонава
  • Аляксандр Камісаранка
  • Дзяніс Мандзік
  • Юлія Іваноўская 
  • Багдан Усцінаў 
  • Марыя Кукарэка
  • Іван Сергіевіч

і яшчэ як мінімум 7 чалавек

Крыніца: Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску і рэгіёнах (абнаўляецца) Дапоўнена