Стаіць сухая восень. І верасень, і кастрычнік – сонечныя і цёплыя. У камеры сьветла ад лямпчкі, дзённае сьвятло ледзь прабіваецца праз “расьнічкі”, якімі густа зашыта вакно. Мала, што нас хаваюць за кратамі, дык яшчэ гэтыя нездымальныя жалезныя жалюзі. На прагулцы пачынаеш сквапна ўглядацца ў неба, якое здаецца вымытым і выцертым насуха. Лёгкія аблокі здаюцца разарванай на пасмы цукровай ватай. Любыя натуральныя колеры выклікаюць замілаваньне. Вось па сьцежцы над прагулачнымі дворыкамі, дзе звычайна ходзіць кантралёр, прайшлася кошка. І нам – радасьць. Вось хтосьці ўваткнуў у “шубу” на сьцяне дворыка выразаную з паперы і па-штукарску складзеную чурвоную ружу. Чырвонае на шэрым, мы ходзім – любуемся. На волі засталася адная недаробленая мной справа, якая турбавала мяне ў СІЗА. У траўні 2011 года мы з Едрусем Акуліным, паэтам, маім сябрам з студэнцкіх часоў, зьезьдзілі ў Гарошкаў, пад Рэчыцу, на радзіму нашага сябры маладосьці, паэта Анатоля Сыса, нажаль рана памерлага, і прывезьлі адтуль частку вершаванага архіву: дзясяткі ненадрукаваных і невядомых вершаў, напісаных ім у асноўным у студэнцкія гады. Улетку, матаючыся па праваабарончых сустрэчах і канферэнцыях, па вечарах я набраў іх на ноутбуку. Калі праглядзеў усе набраныя вершы, стала зразумела, што трэба рыхтаваць да выданьня зборнік, а напачатку – падборку ў часопіс “Дзеяслоў”. Я выбраў некалькі вершаў і даслаў па імэйлу Едрусю, каб той паглядзеў. Едрусь падборку ўхваліў.

Юры Германовіч у судзе Як паведамляюць naviny.by, 20 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага ўчастковым Цэнтральнага РАУС Краўчанкам на 18-гадовага гамяльчаніна Юрыя Германавіча. Працэс вядзе суддзя Алеся Осіпава.

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек. З іх у Мінску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га – калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПу.

20 ліпеня суд Ленінскага раёну Брэста асудзіў актывіста Віталя Казака на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 3 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу году»), паведамляе БелаПАН. «Казака арыштавалі на 15 сутак на падставе паказанняў аднаго супрацоўніка міліцыі. Я лічу, ён агаварыў Казака. Гэта судзілішча не мае нічога агульнага з правасуддзем», — заявіў праваабаронца Раман Кісляк.

Ілюстрацыйнае фота " Праваабаронцы за свабодныя выбары" Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам Мінска з заявай даць яму магчымасць прысутнічаць на трэнінгу для ўчастковых камісій, на якім тлумачыцца выбарчае заканадаўства. Яму было адмоўлена.

Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб заяўках на пікеты і сустрэчах з выбаршчыкамі, якія падалі кандыдаты. Па дадзеных на 20 ліпеня, больш за ўсё іх збіраецца правесці штаб дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.

Дзмітрый Паліенка ў судзе 8 ліпеня Пра гэта піша «Новы Час» са спасылкай на жонку вязня Насту Паліенка.

У рэдакцыю "Бабруйскага кур'ера" прыйшоў ліст ад начальніцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбачовай з патрабаваннем прыбраць з сайта пяць відэаролікаў на тэму перадвыбарнай кампаніі. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання. У відэароліках, якія гарадскія ўлады патрабуюць выдаліць, утрымліваюцца экспрэс-інтэрв'ю з бабруйчанамі - аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і ходзе перадвыбарнай кампаніі. Начальніца аддзела ідэалагічнай працы сцвярджае, што, размясціўшы гэтыя матэрыялы, "Бабруйскі кур'ер" парушыў закон Рэспублікі Беларусь, а менавіта – арт. 9.28 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул. Леніна адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытанні прыйшлі каля 40 віцяблянаў. Пра гэта піша "Віцебская Вясна".  Назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова паведаміла, што сустрэча першапачаткова была запланаваная працягласцю ў дзве гадзіны – з 17 да 19 гадзінаў, але па факце выявілася, што бібліятэка працуе да 18 гадзінаў, таму і сустрэча палітыка скарацілася. Назіральніца дадала, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі СМІ, праваабронцы, актыўныя грамадзяне, якія былі заўважныя і раней, а выпадковых жыхароў – не назіралася. 

Першы пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай адбыўся ў Магілёве 18 ліпеня. На працягу чатырох гадзін людзі падыходзілі на пляцоўку перад Лядовым палацам. Пра гэта піша mspring.online. Гэта не самае выгаднае месца для агітацыі. Усяго раённыя выбаркамы Магілёва абмежаваліся двума пляцоўкамі для кандыдатаў і іх штабоў. Акрамя Лядовага палаца, вылучэнцам прапануецца агітаваць яшчэ побач са спартыўным комплексам «Алімпіец». Тыя, хто жыве ў Магілёве, ведаюць, што гэтыя пляцоўкі, мякка кажучы, масавымі не з’яўляюцца.