Сяргей Ціханоўскі на судзепраз відэа-сувязь. Фота: Гарадзенская Вясна Яшчэ 29 красавіка 2020 года АНІД УУС Гомельскага аблвыканкама распаўсюдзіў інфармацыю аб першых адміністрацыйных справах, разгледжаных выдалена з выкарыстаннем сістэм відэаканферэнцыі.

Валерый Цапкала. Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты, піша "Наша Ніва" са спасылкай на Інтэрфакс.

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Місія СНД возьме ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на агенцтва «Інтэрфакс». Пра гэта паведаміла дарадца прэс-службы выканкаму Садружнасці Марыя Гуцала 20 ліпеня.

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Місія СНД возьме ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на агенцтва «Інтэрфакс». Пра гэта паведаміла дарадца прэс-службы выканкаму Садружнасці Марыя Гуцала 20 ліпеня.

У студзені гэтага года ў Камітэце правоў чалавека ААН было зарэгістравана паведамленне былых фігурантаў справы "Белага легіёну" Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага. Беларускія ўлады далі КПЧ свае каментары па гэтай справе, а заяўнікі адрэагавалі на гэта. Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні да іх і іншых былых выхаванцаў і актывістаў моладзевага бабруйскага клуба "Патрыёт" была распачатая і расследавалася Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, а затым – Следчым камітэтам у 2017 годзе. Гэта справа стала адной з найбольш жорсткіх рэпрэсіўных рэакцый дзяржавы на актывізацыю пратэстных настрояў насельніцтва і мітынгаў, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедаў». 

Сустрэча па агітацыі супраць А. Лукашэнкі ў Гомелі Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка, 18 ліпеня ў Гомельскім ДК глухіх адбылася сустрэча, прысвечаная агітацыі супраць А. Лукашэнкі. Як не дзіўна, артыкулам 45 Выбарчы Кодэкс прадугледжана агітацыя супраць кандыдатаў.

19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул. Леніна адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытанні прыйшлі каля 40 віцяблянаў. Пра гэта піша "Віцебская Вясна".  Назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова паведаміла, што сустрэча першапачаткова была запланаваная працягласцю ў дзве гадзіны – з 17 да 19 гадзінаў, але па факце выявілася, што бібліятэка працуе да 18 гадзінаў, таму і сустрэча палітыка скарацілася. Назіральніца дадала, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі СМІ, праваабронцы, актыўныя грамадзяне, якія былі заўважныя і раней, а выпадковых жыхароў – не назіралася. 

15 ліпеня пасля абеду давераная асоба кандыдата на прэзідэнта Андрэя Дзмітрыева, абласны кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Алег Шабетнік падаў у Рэчыцкі райвыканкам паведамленне пра намер праводзіць пікетаванне штодня, пачынаючы ад 17 ліпеня з 8 да 22 гадзіны на адзінай ва ўсім Рэчыцкім раёне пляцоўцы для масавых агітацыйных мерапрыемстваў перад капліцай Еўфрасінні Полацкай. Да 17 ліпеня аніякіх паведамляенняў ад выканкама Шабетніку не прыходзіла. Таму 17 ліпеня а 17 гадзіне прыхільнікі Андрэя Дзмітрыева выйшлі на пікет, пра які два дні таму паведамлялі выканкаму. Падчас пікетавання, каля 20 гадзіны да іх падыйшлі два супрацоўнікі міліцыі. Адзін з іх прадставіўся маёрам Дзмітрыем Свірыдэнкам, іншы ж проста прысутнічаў, не прадстаўляўся і не вёў аніякіх размоваў.

Тучынскі сквер Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Мінгарвыканкам аб неабходнасці змянення прынятага ім Рашэння аб вызначэнні ў Мінску месцаў для агітацыі. І вось, што з гэтага атрымалася.

18 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Дзмітрыева.