- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 14 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненьні да актывісткі "Краіны для жыцьця" Юліі Барсуковай. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні 30 траўня. Суддзя Ілля Белавус пастанавіў спыніць справу "з-за недаказанасці віны". Пра гэта піша "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адказала на шматлікія звароты са скаргамі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Цэнтральная камісія, спасылаючыся на палажэнні часткі пятай артыкула 68-1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адказала, што права на абскарджанне адмоваў у рэгістрацыі ёсць толькі ў асобаў, якія вылучаліся кандыдатамі ў Прэзідэнты. То бок у іншых такога права няма.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Слаўгарадскага раёна аштрафаваў Анжаліку Калатазішвілі на 10 базавых велічынь за рэпост ў «Аднакласніках» фільма блогера NEXTA "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы". Суддзя Аляксандр Курылін палічыў, што сваёй публікацыяй у сацыяльнай сетцы жанчына “распаўсюдзіла экстрэмісцкі матэрыял”, які ўключаны ў спіс Рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч.2 арт. 17.11 КаАП). Пра гэта піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Па падзеях 14 ліпеня ўзбуджаныя яшчэ дзве крымінальныя справы па артыкуле 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў) і артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў). Пра гэта 16 ліпеня паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Учора ў ведамстве заявілі, што таксама ўзбуджаная крымінальная справа артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзян у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У межах гэтых крымінальных справаў затрыманыя чацвёра мужчын. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумоў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 15 ліпеня ў яго дома быў праведзены ператрус. Аднак, як паведамляе сястра Антона Шумава, адваката да яго не пускаюць. У ЦІП і ІЧУ адмаўляюцца прызнаваць, што ён там.
- Катэгорыя: Вясна
Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прадухіленні распаўсюду COVID-19 пад час выбараў накладаюць адбітак не толькі на дзейнасць сябраў участковых выбарчых камісій, але і на паводзіны выбаршчыкаў і назіральнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Максіма Знака выклікалі ў Генеральную пракуратуру. Інфармацыю "Радыё Свабода" пацвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Прычыны выкліка пакуль невядомыя.Дакладны час, на які прызначана сустрэча, пакуль таксама невядомы. У штабе абяцаюць паведаміць падрабязнасьці, як толькі гэта будзе магчыма. Пазней там удакладнілі, што гаворка ідзе пра «найбліжэйшыя дні».
- Катэгорыя: Вясна
Пасля выхаду з карцара Сяргея Ціханоўскага змясцілі не ў тую камеру, у якой ён знаходзіўся раней, а ў камеру на 15 чалавек. Зняволеныя зноў адмовіліся яго прымаць і зноў запатрабавалі «доказаў» супраць чутак пра нібыта «нізкі сацыяльны статус». Пра гэта TUT.BY распавяла кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Яна патрабуе спыніць здзекі з яе мужа. "У аўторак Сяргей выйшаў з карцара. А ў сераду ў яго быў адвакат, і муж распавёў, што пасля карцара яго павялі не ў тую камеру, у якой ён знаходзіўся раней, а ў камеру на 15 чалавек. І тыя зняволеныя зноў адмовіліся яго прымаць і зноў запатрабавалі «доказаў» супраць чутак пра нібыта «нізкі сацыяльны статус». Толькі тады яго змясцілі ў камеру аднаго.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў, 15 ліпеня да яго дадому з аглядам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Агляд жылога памяшкання актывіста праводзіўся ў рамках праверкі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "абраза прадстаўніка ўлады". На Аляксандра Мілюка 6 ліпеня напісалі заявы ў Следчы камітэт намеснік начальніка АУС Мастоўскага райвыканкама Аляксей Літош і начальнік ААПП АУС Мастоўскага райвыканкама Яўген Кудрашаў. Міліцыянты паскардзіліся следчым, што Мілюк выклаў 3 ліпеня відэа ў тэлеграм-канале "Масты для жыцця", у якім ён абражае супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
- Катэгорыя: Вясна
16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. "Вясна" валодае звесткамі пра больш як 280 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда.