Дзмітры Сарока (справа) асуджаны на 15 сутак арышту. Фота: ПЦ " Вясна" 17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.

sudy_spis_brest.jpg
Расклад судоў. Фота: ПЦ "Весна"

Справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёна Брэста па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў масавым мерапрыемстве.

  • 10.00. Аляксандр Ярмоліч. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 10.00. Аляксей Бурко. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 10.00. Дзмітрый Сарока. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 15 сутак арышту.
  • 10.30. Дзмітрый Тарасюк. Суддзя Шурын Д.
  • 11.00. Віктар Качаргін. Суддзя Шурын Д. Вынік - 25 базавых велічынь штрафу (675 рублёў).
  • 11.00. Міхаіл Харынскі. Суддзя Грушко А. Перапынак да 14:10 дня, пратакол адправілі на дапрацоўку.
  • 11.00. Уладзіслаў Сыс. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 11.30. Ігар Ціханюк. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 11.30. Павел Кінчаў. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 11.30. Уладзімір Палякоў. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
  • 12.00. Сяргей Кандрацюк. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 12.20. Дзмітрук А. Суддзя Грушко А. 
  • 12.20. Раман Кандрацюк. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 12.30. Аляксей Макееў. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
  • 12.40. Леўчанка С. Суддзя Грушко А. 
  • 12.40. Грысевіч В. Суддзя Шурын Д.
  • 14.00. Нагорны Ю. Суддзя Куроўскі Д.
  • 14.20. Пашкевіч Р. Суддзя Куроўскі Д.
  • 14.30. Чувілкін С. Суддзя Грушко А.
  • 15.30. Локтыкаў В. Суддзя Грушко А.

Сведкамі на судах выступаюць супрацоўнікі міліцыі.

Милиционеры-свидетели в суде Ленинского района г. Бреста. Фото spring96.org
Міліцыянты-сведкі ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Фота: ПЦ "Вясна"

Нагадаем, вечарам 14 чэрвеня ў Брэсце было затрымана 45 чалавек. Восем з іх пазней былі адпушчаныя, а 38 затрыманых пакінулі ў ІЧУ да суда. Суды над затрыманымі пачаліся толькі 16 ліпеня.

Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца

16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Крыніца: Суды праходзяць у Брэсце і 17 ліпеня: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі Дапоўнена