- Катэгорыя: Вясна
22 ліпеня 2020 года адвакат Азімжана Аскарава Валяр'ян Вахітаў наведаў праваабаронцу ў калоніі і распавёў, што ягонае здароўе значна пагоршылася. Аб гэтым паведамляецца на сайце Front Line Defenders.
- Катэгорыя: Вясна
Юры Уласаў, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, падаў у райвыканкамы Гомельскай вобласці паведамленні аб правядзенні агітацыйных пікетаў. Ён атрымаў адказ, што праводзіць агітацыю можна толькі раніцай — ад 8 да 12 гадзіны. Пра гэта піша Радыё Свабода. "Нават у выходны дзень! Хто прыйдзе на пікет у будзённы ці выходны дзень а 8-й раніцы? У выканкамах тлумачаць, што іншы, пазнейшы час ужо заняты даверанай асобай іншага кандыдата, Аляксандра Лукашэнкі. Гэта генеральны дырэктар ААТ „Спартак“ Алег Жыдкоў", — сказаў Юры Уласаў.
- Катэгорыя: Вясна
У актавай зале сярэдняй школы №99 21 ліпеня прайшла сустрэча даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Іванца з выбаршчыкамі Фрунзенскага раёна Мінска. Сустрэчу наведаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, Віцебскім гарвыканкамам былі вызначаныя 14 памяшканняў у горадзе для сустрэч кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі. Адным з такіх месцаў з'яўляецца Віцебская абласная бібліятэка імя У. Леніна, якая добра вядомая жыхарам горада і размешчаная ў самым цэнтры. Але цяпер яна знаходзіцца ў стане капітальнага рамонту фасадаў і ганка галоўнага ўваходу.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста Яўгена Міхасюка затрымалі 10 ліпеня каля свайго дома за тое, што ён нібы браў удзел у мінскіх велапрабегах салідарнасці. Да суда на выходныя яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а пасля суда па скайпу, дзе яго асудзілі на 10 сутак па арт. 23.34 КаАП, яго перавялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Яўген распавёў “Вясне”, чаму ўчастковы ў РУУС не хацеў складаць на яго пратакол, якое стаўленне “на сутках” да палітычных, чаму палову арышту ён правёў у карцары, а таксама іншыя падрабязнасці свайго затрымання і ўтрымання пад вартай. Затрымалі Яўгена ў пятніцу 10 ліпеня прыкладна ў 15 гадзін. У затрыманні хлопца былі задзейнічаны пяць супрацоўнікаў АМАПу.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае, чаму Беларусь заняла апошняе месца ў індэксе забароны катаванняў, і тлумачыць, што можа ўключацца ў паняцце "катаванне" на прыкладзе сітуацыі з Сяргеем Ціханоўскім. У пачатку ліпеня рабочая група па барацьбе з катаваннямі платформы "Грамадзянская салідарнасць" – аб'яднанне амаль 100 праваабарончых арганізацый рэгіёну арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – апублікавала вынік першага замеру індэкса забароны катаванняў у краінах АБСЕ.
- Катэгорыя: Вясна
22 ліпеня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла пастанову, якая ўнесла змены ў пастанову ад 08.05.2020 № 15 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна Раман Юргель паскардзіўся ў пракуратуру на несвоечасовы адказ Гарадзенскага аблвыканкаму на яго зварот адносна парушэнняў пры фарміраванні ўчастковых камісій. Тэрміны адказу на яго зварот перавысілі трохдзённыя тэрміны, усталяваныя для пытанняў па парушэнні выбарчага заканадаўства, што прадугледжана арт. 49 (1) ВК РБ.