- Катэгорыя: Вясна
Павел Севярынец ужо паўтара месяца адбывае арышт у ізалятары на Акрэсціна. Жонка і паплечнікі палітыка чакалі, што яго выпусцяць 22 ліпеня, але гэтага не здарылася. Калі Севярынец выйдзе на волю, не ведаюць нават у прэс-службе МУС. Да яго не пускаюць адвакатаў, ад яго не прыходзяць лісты. Адзіная магчымасць даведацца хоць што-небудзь — пагаварыць з іншымі затрыманымі, якія перасякаліся з палітыкам у ЦІП або ІЧУ, піша TUT.BY. Аляксандр Масяйчук — удзельнік велапрабегу салідарнасці. 9 ліпеня яго затрымалі на аўтавакзале, калі ён збіраўся паехаць на вяселле да сястры.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", акрэдытаваны ў Савецкім раённым выбаркаме Гомеля Леанід Судаленка паспрабаваў атрымаць акрэдытацыю на ўчастку для галасавання 22 ліпеня, у дзень прыняцця паправак, якія абмяжоўваюць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках. Пра гэта піша "Гомельская вясна". Са слоў сакратара раённага выбаркама Алы Андрушчанка, устаноўленая квота ў пяць назіральнікаў на адзін участак ужо вычарпаная, да канца працоўнага дня 22 ліпеня на ўчастку раёна №52 зарэгістраваліся ажно 10 назіральнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Калі параўнаць магчымасці агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і астатніх кандыдатаў, то яны, кажучы на спартовай тэрміналогіяй, заходзяцца ў розных вагавых катэгорыях. У гэтым упэўнены назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Смаргоні Алесь Дзергачоў. Ён прааналізаваў, як праходзіць агітацыя за розных кандыдатаў у горадзе. Паводле публікацыі ў Смаргонскай раёнцы “Светлы шлях” ад 17 ліпеня 2020 года, у офісе Смаргонскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” арганізавана грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, куды перамясцілі сваю дзейнасць адразу 10 дэпутатаў Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Ленінскага суда Алена Літвіна 23 ліпеня правяла працэс над блогерам Сяргеем Ціханоўскім, паведамляе mspring.online. На думку ўладаў, лідэр каманды «Краіна для жыцця» зладзіў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прама падчас законнага пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 27 траўня перад ГЦ «Атрыум» у Магілёве. Сам Ціханоўскі ў дадзены момант праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Гродна 29 траўня і знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1. З-за гэтага суд праходзіў праз відэаканферэнцыю. Паколькі ў раённым судзе адсутнічае тэхнічная магчымасць правядзення такіх пасяджэнняў, было вырашана перанесці працэс у будынак суда Магілёўскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
Мінчук Яўген Катульскі паведаміў "Вясне", што сёння, 23 ліпеня, яго спрабавала "выманіць" міліцыя з надуманых абставін. Спярша Яўгену патэлефанаваў міліцыянт Сяргей Герман (яго імя высветлілася пазней, паколькі той не прадставіўся) і прапанаваў Катульскаму з'явіцца для дачы тлумачэнняў з-за ДТЗ, у якое нібы трапіў яго аўтамабіль (Яўген кажа, што праверыў гэтую інфармацыю і яна не пацвердзілася). Праз настойлівасць міліцыянта Яўген спачатку пагадзіўся — і распавёў, што ў пэўны час плануе быць у адной з трэнажорных залаў Мінска. Аднак пасля гэтага мінчук вырашыў паведаміць сваім знаёмым, якія знаходзіліся ў зале, аб гэтай сітуацыі, а сам туды не пайшоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай затрыманы актывісты і актывісткі "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі" Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянціным Фраловым і іншымі.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. У сталіцы ў той вечар было затрымана каля 300 чалавек, многія з іх былі аштрафаваныя і адпраўлены на "суткі" па артыкулах 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Акрамя таго, за падзеі 14 ліпеня ў Мінску былі распачатыя крымінальныя справы паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і ўдзел у парушэнні грамадскага парадку, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). "Вясна" публікуе вядомую па стане на 23 ліпеня інфармацыю. 31-гадовы мінчук Антон Шумаў – адзін з першых затрыманых у межах крымінальнай справы па падзеях 14 ліпеня ў Мінску. Яго затрымалі ў мінскім рэстаране KFC на Нямізе падчас патасоўкі супрацоўнікаў АМАП.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова распавяла, як праходзіў трэнінг "Cвабодныя, дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры" для "троек" участковых выбарчых камісій у Віцебску.
- Катэгорыя: Вясна
Журналісты MSPRING.ONLINE спрабавалі высветліць, якім чынам супрацоўнікі міліцыі вылічаюць аўтааматараў, якія сігналяць на знак салідарнасці з пратэстуючымі.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговы судовы працэс над актывісткай БХД Таццянай Севярынец прайшоў 22 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Суддзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў Севярынец вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў. Пра гэта паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны".