Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”. Ілюстрацыйнае фота.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org У раённых судах Мінска 28 ліпеня прызначан шэраг судоў над удзельнікамі масавай мірнай акцыі салідарнасці, якая прайшла 14 ліпеня і скончылася вялікай колькасцю затрыманняў. Судовыя пасяджэнні масава пераносяць на невызначаныя даты, у асноўным з-за няяўкі сведкаў.

Разгляд прыватнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня. У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня разгледжаная прыватная скарга групы грамадзян на рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.

Разгляд прыватнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня. У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня разгледжаная прыватная скарга групы грамадзян на рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі, піша TUT.BY. Amnesty International паведамляе, што па ўсім свеце людзей глыбока ўсхвалявалі рэпартажы, фота і відэа з Беларусі, дзе распавядаецца пра жорсткае падаўленне мірных пратэстаў: увесь свет убачыў, як сотні людзей, у тым ліку і выпадковых мінакоў, арыштоўвалі часта з ужываннем празмернай сілы, прычым у многіх выпадках затрыманых саджалі ў машыны без апазнавальных знакаў людзі ў цывільным. Петыцыя, падпісаць якую заклікае арганізацыя, утрымлівае патрабаванні да неадкладнага спынення міліцэйскага гвалту.

Ілюстрацыйнае фота Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка бачыць выхад у неабходнасці комплекснай змены дзеючага заканадаўства.

Тучынскі сквер Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні справы па скарзе назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксея Лойка на адмову Мінгарвыканкама пераглядаць сваё рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі. Аляксей Лойка прасіў суд прызнаць адказ Мінгарвыканкама незаконным і абавязаць яго змяніць гэтае рашэнне. Падставай да звароту назіральніка ў Мінгарвыканкам і суд паслужыла істотнае пагаршэнне ўмоваў для правядзення агітацыі ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" 27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Дзмітрыя Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Менска для "адзнакі", як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Фрунзенскім раёне Мінска Аляксей Лойка прааналізаваў 20 участкаў для галасавання на сваім раёне. Ён паглядзеў прадстаўнікі якіх прафесій і працоўных калектываў будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання. І вось, што з гэтага атрымалася.

За плячамі ў бабруйчаніна Сяргея Лацінскага 24 гады падтрымкі футбольнага клубу “Белшына” і больш за сем гадоў у клубе ў якасці трэнера-відэааператара. Паўтара месяца таму гэтай супрацы прыйшоў канец. Прычына – зроблены Лацінскім допіс у клубным Instagram, які выражаў нязгоду са скандальным затрыманнем блогера Сяргея Ціханоўскага. Журналістка “Трыбуны” Надзея Філіпчык зрабіла вялікае інтэрв’ю з Сяргеем Лацінскім пра звальненне з клуба, суткі за пікет салідарнасці, выбары, а таксама пра тое, чым на самой справе жыве футбол у Бабруйску. Правабарончы цэнтр “Вясна” прыводзіць вытрымкі з яго.